Лоўчы надворны літоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лоўчы надворны літоўскі (польск.: Łowczy nadworny litewski) — прыдворная пасада ў Вялікім княстве Літоўскім, якая існавала ў XVI-XVIII стагоддзях.
Гісторыя
Традыцыю надаваць сваім прыдворным пасаду лоўчага надворнага літоўскага запачтакаваў кароль Жыгімонт ІІІ, але канчаткова аформілася яна пры Уладзіславе IV. Першапачаткова гэтая асоба — заступнік лоўчага вялікага літоўскага — павінна была сачыць за лясамі, у якіх паляваў вялікі князь, павінен быў ствараць паляўнічую службу са спецыялістаў па драпежных паляўнічых птушках, кіраваў правядзеннем паляванняў манарха. З часам гэта была ўжо проста асоба, якая была блізкім сябрам караля, ягоным таварышам па паляваннях, гульнях і іншых забавах тагачасных манархаў.
У XVIII стагоддзі пасада лоўчага надворнага літоўскага трансфармуецца ў звычайную намінальную ганаровую пасаду для прыдворных саноўнікаў без пэўных функцый, якія атрымліваі яе на знак асаблівай ласкі караля.
Асобы, якія займалі гэтую пасаду
- Станіслаў Залеўскі (1593)
- Марцін Жук (1597)
- Герхард Міленхайм (да 1673)
- Вільгельм Міленхайм (1677-1697)
- Багуслаў Вольбэк (1697-1699, 1717-1722)
- Карл Генрых фон Лейбніц (1699-1706, 1710-1715)
- Самуэль Казімір Швыкоўскі (1707)
- Сымон Забела (1707-1709)
- Генрых фон Вайсэнбах (1723)
- Георг Карл фон Вайсэнбах (1726-1729)
- князь Аляксандр Юзаф Сулкоўскі (1729-1762)
- граф Карл Адольф фон Бруль (1762-1763)
- граф Генрых Альберт фон Бруль (1763-1764)
- граф Міхаіл Аляксандр Ронікер (1764-1765)
- Юзаф Быстры (1765-1774)
- Францішак Боўфал-Дарашкевіч (1774-1790)
- граф Захар Ганскі (з 1790)
Гл. таксама
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.