рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ло́бчанка — рака ў Чэрыкаўскім раёне і на мяжы са Слаўгарадскім раёнам Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож.
Лобчанка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 30 км |
Басейн | 122 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | на ўскраіне вёскі Дубраўка |
• Каардынаты | 53°39′46″ пн. ш. 31°07′45″ у. д.HGЯO |
Вусце | Сож |
• Месцазнаходжанне | за 2,2 км ад вёскі Бакаў |
• Вышыня | каля 130[1] м |
• Каардынаты | 53°28′57″ пн. ш. 31°11′42,50″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,2 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Сож → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раёны | Чэрыкаўскі раён, Слаўгарадскі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 30 км (у межах Слаўгарадскага раёна — 2 км)[2]. Плошча вадазбору 122 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 м/км. Пачынаецца на заходняй ускраіне вёскі Дубраўка. Упадае ў Сож прыкладна за 2,2 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Бакаў. Рэчышча на працягу 5,8 км каналізаванае. Басейн ракі адносіцца да Верхне-Дняпроўскага гідралагічнага раёна[2]. Прытокі ракі — меліярацыйныя каналы.
Каля ракі населеныя пункты Лобча, Доўгае, Прыпёчына, Проліпень, Сакалоўка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.