Летні амфітэатр (Віцебск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Летні амфітэатр (Віцебск)map

Летні амфітэатр — канцэртная пляцоўка, галоўная канцэртная пляцоўка міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі Базар у Віцебску». З’яўляецца філіялам ДУ «Цэнтр культуры „Віцебск“».

Хуткія факты Летні амфітэатр, Краіна ...
Амфітэатр
Летні амфітэатр
Thumb
Духаўскі круглік і Летні амфітэатр
55°11′29″ пн. ш. 30°12′37″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Віцебск
Архітэктар Вячаслаў Аляксандравіч Бабашкін і Аляксандр Зафатаеў[d]
Будаўніцтва 19871988 гады
Thumb
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Гісторыя

У пачатку XX стагодззя на месцы летняга амфітэатра дзейнічаў цырк Леры[1]. Ідэя пабудаваць летні амфітэатр у Віцебску з’явілася ў маі 1987 года[2]. Архітэктар Вячаслаў Бабашкін[3]. Будаўніцтва пачалося ў 1987 годзе[4] і працягвалася 8 месяцаў[5]. Здадзены ў эксплуатацыю ў 1988 годзе да «Усесаюзнага фестывалю-конкурса польскай песні». Фестываль прайшоў двойчы: ў 1988 і 1990 годзе. Кіраўніцтва БССР не верыла ў магчымасць пабудаваць пляцоўку ў такі сціслы тэрмін і спачатку планавала правесці фестываль у Палацы спорту ў Мінску. Правядзенне фестывалю ў Віцебску супала з сяброўскімі адносінамі Віцебска і Зялёнай Гуры. Паведамляецца, што амфітэатр не мог змясціць усіх жадаючых папрысутнічаць на канцэртах і некаторым прыйшлося стаяць на халмах непадалёк. Пляцоўка была пабудавана на месцы ссохлага Замкавага ручая[6]. Летні амфітэатр размешчаны ў цэнтры Віцебска па адрасе праспект Фрунзэ, дом 13А, непадалёк ад перакрыжавання з вуліцай Леніна. Непадалёк ад амфітэатра працякае ручай Гапееўскі, што стварае атмасферу парку[7]. Першапачаткова ў зале было 5400 месцаў[8]. Пасля распаду СССР правядзенне фестывалю польскай песні згубіла актуальнасць. Другое жыццё фестывалю надаў фестываль «Славянскі базар». Ён праходзіў у самы цёплы месяц года — ліпень. Разам з тым часта пад час шматгадзінных канцэртаў былі дажджы, што вымусіла пабудаваць дах над трыбунамі.

У 1999 годзе праведзеная мадэрнізацыя амфітэатра: была паднятая сярэдняя трыбуна глядацкай залы, драўляныя стулкі былі заменены на пластмасавыя, абсталяваная гасцявая ложа на 15 месцаў, у будынку для артыстаў надбудавалі трэці паверх[4]. Рэканструяваны ў 2007 годзе. Узведзены дах даўжынёй 120 метраў і вышынёй 25 метраў[9], абсталяваная прылеглая тэрыторыя. Галоўны архітэктар праекта рэканструкцыі — Аляксандр Зафатаеў. З пункту погляду архітэктуры, летні амфітэатр — складаная металічная канструкцыя[10]. У 2009 годзе каля амфітэатра створаная алея лаўрэтараў спецыяльнай прэміі «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення»[8].

Плошча сцэны складае 472 кв. метраў[7]. Летні амфітэатр складаецца з трох частак — трыбун, чатырохпавярховага артыстычнага блоку і даха. Умяшчальнасць 6219 сядзячых месцаў. Глядацкія месцы падзелены на 10 сектараў[8]. Традыцыйна самымі дарагімі месцамі лічацца месцы ў 2 і 3 сектарах, якія размешчаныя перад сцэнай[11].

Летні амфітэатр на беларускіх грошах

Thumb
Летні амфітэатр да рэканструкцыі 2007 года
  • Выява летняга амфітэатра змешчана на купюры ў 10000 беларускіх рублёў, якія выпускаліся ад 2001 да 2017 года.

Зноскі

  1. Светлана Высоцкая. Летний амфитеатр. Витебск — достопримечательности. (06.09.2012)
  2. Летний амфитеатр, http://www.evitebsk.com/w/index.php?title=Летний_амфитеатр&oldid=28816 (last visited май 24, 2020).
  3. Miasto Witebsk Архівавана 16 студзеня 2020. Культурная прастора VITEBSK4ME
  4. Бубенько Т.С., Ляденко Б.В. История изучения и реставрации башни Ольгерда в Витебске // Опыт сохранения историко-культурного наследия и трансграничное сотрудничество в сфере культурного туризма Материалы международной научно-практической конференции. Витебский государственный университет имени П.М. Машерова. — 2012. — С. 25-31.
  5. Василенко А.О. Сценография летнего амфитеатра в Витебске // VII Машеровские чтения. Материалы Международной научно-практической конференции студентов, аспирантов и молодых ученых. — 2013. — С. 108-110.
  6. Гаврильчик З.С., Радкевич В.С. Культурно-исторический компонент туристко-рекреационного потенциала г. Витебска // Наука - образованию, производству, экономике материалы XXШ(70) Региональной научно-практической конференции преподавателей, научных сотрудников и аспирантов: в 2-х томах. Витебский государственный университет им. П.М. Машерова. — 2018. — С. 51-52.
  7. Дегтярев А.М., Ялтыхов В.В., Козакевич А.И. Инженерно-геодезические измерения деформаций конструкций покрытия летнего амфитеатра в городе Витебске при их эксплуатации // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия F: Строительство. Прикладные науки. — 2015. — № 8. — С. 164-168.

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.