From Wikipedia, the free encyclopedia
Карл Ігнат Леапольд Кні (ням.: Carl Ignaz Leopold Kny; 6 ліпеня 1841, Брэслау — 26 чэрвеня 1916, Берлін) — нямецкі батанік, які вывучаў, у асноўным, грыбы, імхі, папараці і водарасці.
Леапольд Кні | |
---|---|
ням.: Carl Ignaz Leopold Kny | |
Дата нараджэння | 6 ліпеня 1841 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 чэрвеня 1916 (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | батаніка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Kny».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI |
Вучыўся ў Брэславе, Мюнхене і ў Берліне (у Аляксандра Браўна).
З 1873 года прафесар фізіялогіі раслін у Берлінскім універсітэце і ў Вышэйшай земляробчай школе, дырэктар Інстытута фізіялогіі раслін. Сярод яго вучняў у Берліне быў фізіёлаг раслін Герман Фёхтынг (1847-1917)[2].
Кні вядомы выданнем насценных табліц па ўсіх аддзелах батанікі (ням.: Botanische Wandtafeln). Гэта цудоўнае выданне ўяўляе сабой навуковую працу, заснаваную на самастойных даследаваннях. Тэкст, які на 554 старонках тлумачыць табліцы, часта ўтрымліваў шэраг вельмі каштоўных манаграфій. Ілюстрацыйная частка адрознівалася дэталёвай прапрацоўкай. Выданне пачалося ў 1874 годзе і скончылася ў 1911 годзе. Былі выдадзены 117 табліц.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.