From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Карл Генрых Браўн (ням.: Alexander Carl Heinrich Braun[3] або ням.: Alexander Karl Heinrich Braun[3], або ням.: Alexander Braun[4], 10 мая 1805, г.Рэгенсбург, Германія — 29 сакавіка 1877) — нямецкі батанік, біёлаг, міколаг і палеантолаг.
Аляксандр Браўн | |
---|---|
ням.: Alexander Carl Heinrich Braun | |
Дата нараджэння | 10 мая 1805[1][2] |
Месца нараджэння | Рэгенсбург, Свяшчэнная Рымская імперыя |
Дата смерці | 29 сакавіка 1877[1][2] (71 год) |
Месца смерці | Берлін, Германская імперыя |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, брыёлаг, альголаг, міколаг, біёлаг, палеантолаг, батанік |
Навуковая сфера | біялогія, батаніка, мікалогія, палеанталогія |
Месца працы |
|
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «A.Braun».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
Вучыўся ў Гайдэльбергу (1824—1831) і Парыжы (1831—1832).
Прафесар Політэхнічнай школы ў Карлсруэ (1833—1846), прафесар і дырэктар Батанічнага саду ў Фрэйбургскім універсітэце (1846—1851), з 1851 года — у Берліне.
У 1869 годзе Браўн быў адным з заснавальнікаў Берлінскага таварыства антрапалогіі, этналогіі і гісторыі першабытнага грамадства.
Член Германскай акадэміі «Леапальдзіна», Парыжскай АН.
Аляксандр Браўн памёр у Берліне 29 сакавіка 1877 года.
Браўн спецыялізаваўся на папарацепадобных, мохападобных, водарасцях, насенных раслінах, на акамянеласцях і на мікалогіі[3].
Аўтар навуковых прац па вывучэнні будовы і развіцця прэснаводных зялёных водарасцей, папарацепадобных; даследаваў партэнагенез і поліэмбрыянію ў раслін.
Прыхільнік параўнальнага і антагенетычнага кірункаў у марфалогіі. На падставе марфалагічных прыкмет прапанаваў сваю філагенетычную сістэму, якая легла ў аснову сістэм нямецкіх вучоных А.Эйхлера і А.Энглера.
Дэкаратыўная расліна Polystichum braunii была названа ў гонар Аляксандра Браўна.[5]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.