From Wikipedia, the free encyclopedia
Леаніла Усцінаўна Чарняўская (Гарэцкая) (16 лістапада 1893, вёска Таргуны, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць — 26 верасня 1976) — беларускі празаік, перакладчык, педагог, жонка класiка беларускай лiтаратуры Максiма Гарэцкага.
Леаніла Усцінаўна Чарняўская | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 16 лістапада 1893 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 верасня 1976 (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Максім Іванавіч Гарэцкі |
Дзеці | Галіна Максімаўна Гарэцкая |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчыца, пісьменніца |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Нарадзілася ў сялянскай сям'і 16 лістапада 1893 года. Скончыла Марыінскае вышэйшае вучылішча ў Вільні (1910). З 1911 працавала настаўніцай пачатковай школы ў сяле Залессе на Дзісеншчыне. Паводле стану на 1914 год, працавала настаўніцай у вышэйшай пачатковай вучэльні ў Глыбокім[1]. У 1919—1923 гг. выкладала беларускую мову ў Віленскай беларускай гімназіі, а ў кастрычніку 1923 года разам з мужам, пісьменнікам Максімам Гарэцкім, прыехала ў Мінск. Затым жыла ў Горках Магілёўскай вобласці. У 1932 годзе пераехала ў Кіраў (былая Вятка), куды быў высланы муж, працавала выхавацельніцай у дзіцячым садзе, потым жыла ў гарадскім пасёлку Пясочня (цяпер г. Кіраў Калужскай вобласці), у Ленінградзе (з 1947 года). Памерла 26 верасня 1976 года.
Першая праца выйшла ў 1919 годзе — зборнік «Дзяціныя гульні» (Вільня). Першае апавяданне «Мікітка» апублікавала ў 1921 годзе (газета «Наша думка», Вільня). Аўтар чытанкі «Родны край» для 1, 2, 3, 4 года навучання (1919, перавыдавалася да 1936 года). Выйшлі кнігі прозы «Апавяданні», «Валуй — камісар часоў Кераншчыны», «Падарожніца», «Бяздзетуха» (усе ў 1930), «Апавяданні» (1983), кнігі для дзяцей «Варка» (1928), «Кот Знайдзён» (1929), «Андрэйка» (1930), «Перамога» (1932), «Лявонка» (1932), «Сталёвы конь» (1933), «Жук» (1960), «Казёл Мэка і Кудла» (1979).
Пераклала на беларускую мову аповесці В.Забайкальскага «Маленькія чырвонаармейцы» (1931), А.Іркутава «Пан Бергер падае ў адстаўку» (1931), Я.Хазіна «Барабаншчык рэвалюцыі» (1932), «Апавяданні старога матроса» С.Заяіцкага (1930), «Рэха» Э.Ажэшкі (Вільня, 1919), «Гісторыю аднаго мядзведзя» Э.Сэтана-Томпсана (1927), «Бунт Моці-Гёджа» Р.Кіплінга (1927), «Прыгоды Фрыдрыха Крона ў Сярэдняй Эўропе. Расстрэл рабочай моладзі ў Радожыне» Г.Краўса (1932), «Тыля Уленшпігеля» Ш. дэ Кастэра (1934), а для чытанкі «Родны край» — урыўкі з твораў А.Чэхава, А.Серафімовіча, У.Гаршына, Г.Караленкі, Д.Маміна-Сібірака і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.