Латгальскае ўзвышша (лат.: Latgales augstiene) знаходзіцца на паўднёвым усходзе Латвіі, у басейне рэк Даўгава, Дубна, Малта, Рэзекне.
Вышыня да 289 м (гара Ліелайс-Ліепукалнс). У аснове складзена пераважна з мергеляў і даламітаў дэвону, на паверхні — рыхлыя марэнна-гліністыя старажытнаазёрныя і флювіягляцыяльныя адклады. Рэльеф марэнна-ўзгорысты (камы, старажытныя даліны сцёку, азёрныя катлавіны). Больш за 600 азёр (Рушану, Рэзнас, Сівера, Эжа, Дрыдза і інш.). Хваёвыя і мяшаныя лясы.
Раён ільнаводства. Развіваецца турызм.
Літаратура
- Латгальскае ўзвышша // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.