былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Лабко́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Бель 1.
Лабковіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Крычаўскі раён |
Уключае | 28 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Бель 1 |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Дата скасавання | 12 верасня 2024 |
Насельніцтва (2019) | 1 365 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Кашанскага і Бельскага сельсаветаў, цэнтр — вёска Лабковічы[1]. 24 чэрвеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Паланіцкага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мсціслаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Крычаўскага раёна. 20 лістапада 2013 года ў склад сельсавета з Касцюшкавіцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (пасёлкі Арэхаўскі, Дубоўскі, Кліноўскі, Пад’ялецкі, Сасноўскі, вёскі Дарлівае і Камароўка)[3]. 19 ліпеня 2023 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Бель 1[4]. 12 верасня 2024 года сельсавет перайменаваны ў Бельскі[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 1926 чалавек[6], з іх 97,5 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 0,2 % — украінцы[7]. Станам на 2017 год на тэрыторыі сельсавета пражывала 1869 жыхароў. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (28 населеных пунктаў) — 1365 чалавек[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.