Кінта-да-Боа-Віста
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кінта-да-Боа-Віста (парт.: Quinta da Boa Vista, літаральна — «Маёнтак прыгожага віду») — палацава-паркавы комплекс на тэрыторыі горада Рыа-дэ-Жанэйра.
Славутасць | |
Кінта-да-Боа-Віста | |
---|---|
парт.: Quinta da Boa Vista | |
22°54′21″ пд. ш. 43°13′28″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата заснавання | 1808 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Да сярэдзіны XVII стагоддзя на тэрыторыі Кінта-да-Боа-Вісты размяшчаліся ўладанні езуітаў. У 1800-я гг багаты партугалец Эліаш-Антоніу Лопеш на ўзгорку пабудаваў асабняк, з якога быў бачны заліў Гуанабара, адкуль валоданне і атрымала сваю назву. У 1808 годзе будучы кароль Партугаліі Жуан VI, атрымаўшы ў падарунак маёнтак, пачаў будаўніцтва комплексу. У той час Кінта-да-Боа-Віста знаходзілася параўнальна далёка ад Рыа, была акружаная манграмі і балотамі.
У 1822 годзе Бразілія атрымала незалежнасць, і Кінта-да-Боа-Віста стала валоданнем мясцовай імператарскай сям'і. Пасля ўсталявання рэспублікі комплекс стаў дзяржаўнай уласнасцю.
Сёння ў Кінта-да-Боа-Вісту, размешчаную ў паўночнай частцы горада, уваходзяць парк, палац Сан-Крыставан і заапарк Рыа-дэ-Жанейра (больш за 2 тыс. відаў жывел).
У палацы Сан-Крыставан, названым у гонар святога Хрыстафора, у якім нарадзіліся дзеці Педру II, размешчаны Нацыянальны музей.
У цяперашні час Кінта-да-Боа-Віста з'яўляецца вядомай славутасцю Рыа-ды-Жанэйра, якая карыстаецца папулярнасцю ў турыстаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.