Мінск From Wikipedia, the free encyclopedia
«Вільнюс» — колішні кінатэатр у Мінску, размешчаны ў жылым раёне Усход, па вул. Каліноўскага, 55. Пабудаваны ў 1975 годзе (архітэктары Э. Левіна, Н. Краўкова, І. Сітнікава)[1].
Славутасць | |
Вільнюс | |
---|---|
53°56′48″ пн. ш. 27°37′46″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Э. Левіна, Н. Краўкова, І. Сітнікава |
Дата заснавання | 1976 |
Дата пабудовы | 1975 год |
У канцы 1990-х гадоў кінатэатр стаў стратным, на некаторыя сеансы прыходзіла ўсяго па некалькі чалавек. Пасля закрыцця будынак пэўны час стаяў закансерваваным, затым на доўгія гады зацягнулася яго рэканструкцыя. У 2012 годзе былы кінатэатр ператварыўся ў цэнтр адзінаборстваў імя Мядзведзя[2].
Пабудаваны з цэглы з выкарыстаннем зборнага і маналітнага жалезабетону. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак зблакіраваны двухпавярховым пераходам (2-і паверх займае танцавальная зала) з пабудаваным тут раней гандлёвым цэнтрам «Вільнюс». У аснове архітэктурнай кампазіцыі будынка кінатэатра — кантраст глухіх паверхняў тарцовых сцен і вялікага вітража на галоўным фасадзе. 3 правага вугла па галоўным фасадзе выступае закруглены аб’ём лесвічнай клеткі. Фасады апрацаваны дэкаратыўнай тынкоўкай пад шэры граніт і керамічнай пліткай тэракотавага колеру, што надае будынку своеасаблівы каларыт і святочнасць. Шырокае рабрыстае зашкленне галоўнага фасада стварае светаценевыя эфекты. Перад уваходам — адкрытыя тэрасы з шырокімі прыступкамі і дэкаратыўнымі кветнікамі[1].
Унутраная планіроўка простая. Усе службовыя, дапаможныя і адміністрацыйныя памяшканні былі сканцэнтраваны па 1-м паверсе пад амфітэатрам глядзельнай залы (776 месцаў). У аздабленні інтэр’ераў былі выкарыстаны ружовы ракушачнік, дэкаратыўная тынкоўка, перфарыраваная плітка. Уваход у глядзельную залу ажыццяўляўся з фае 2-га паверха, на тарцовай сцяне якога быў выкананы роспіс ў тэхніцы энкаўстыкі на тэму «Мастацтва і культура Літвы» (мастакі З. Літвінава, С. Каткова). У кампазіцыі роспісу аб’яднаны гісторыя і сучаснасць: старыя вуліцы Вільнюса і новыя мікрараёны, выявы персанажаў з канкрэтнымі партрэтнымі характарыстыкамі: заснавальнік класічнай літоўскай літаратуры Крыстанас Данелайціс, пісьменнік і палітычны дзеяч Пятрас Цвірка, спявак, народны артыст СССР Кіпрас Пятраўскас, скульптар Юозас Мікенас, мастак Сільвестрас Джаўкстас. Вобразнай дамінантай размалёўкі з’яўляецца размешчаная ў цэнтры фігура жанчыны, якая ўвасабляе Літву. Кампазіцыя выканана ў блакітна-зялёных і залаціста-жоўтых танах[1].
Будынак кінатэатра «Вільнюс» уваходзіў у аднайменны гандлёва-грамадскі цэнтр, комплекс уключаў аб’ёмы, дзе былі размешчаны прадпрыемствы бытавога абслугоўвання, грамадскага харчавання, гандлю, бібліятэка, спартыўная зала, аптэка, ашчадная каса і інш[1].
У час рэканструкцыі пад цэнтр адзінаборстваў будынак цалкам страціў свой першапачатковы выгляд. Фасад быў адзеты ў люстраное шкло і бэжавы керамаграніт, зверху з’явіўся купал[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.