Кібартай

горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Кібартай

Кібарта́й (літ.: Kybartai, беларуская назва — Кіба́рты[2]) — горад у Літве, на рацэ Лепана. Уваходзіць у Вількавішскі раён Марыямпальскага павета. Размешчаны за 16 км на захад ад Вількавішак, на граніцы з Калінінградскай вобласцю Расійскай Федэрацыі, граніца ідзе па рацэ. Чыгуначная станцыя на лініі Каўнас — Калінінград. У горадзе пешаходны, аўтамабільны і чыгуначны пагранічныя пераходы Літва — Расія.

Хуткія факты Краіна, Павет ...
Горад
Кібартай
літ.: Kybartai
Thumb Thumb
Герб Сцяг
Thumb
Краіна
Павет
Раён
Вілкавішкіскі
Сянюнія
Кібартайская
Каардынаты
Першая згадка
1561
Горад з
Вышыня цэнтра
70 м
Насельніцтва
  • 4 015 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-70065
Афіцыйны сайт
Кібартай на карце Літвы
Thumb
Закрыць

Кібарты адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Сувалкія.

Гісторыя

Першы ўспамін адносіцца да 1561 года. Пры трэцім падзеле Рэчы Паспалітай 1795 года адышоў Прусіі і быў у яе складзе да 1807 года. З 1807 года ўваходзіў у склад Варшаўскага герцагства.

У выніку Венскага кангрэса, які праходзіў пасля заканчэння вайны з Напалеонаўскай Францыяй, Варшаўскае герцагства было скасавана, і ў 1815 годзе пасад Кібарты быў уключаны ў склад Царства Польскага Расійскай імперыі. У 1856 годзе пасад, размешчаны ля мытнага пункта Вержбалова, атрымаў статус горада. Значны рост горада адбыўся пасля 1861 года, калі была пабудавана чыгунка Санкт-Пецярбург — Варшава. Чыгуначная станцыя, пабудаваная каля Кібартаў, была названа Вержбалова паводле назвы суседняга горада Вержбалова (станцыя Вержбалова).

З 1918 года ў складзе Літвы. Кібарты былі апошнім горадам Літвы, дзе быў літоўскі прэзідэнт Антанас Смятона 15 чэрвеня 1940 года перад эміграцыяй праз савецкую акупацыю.

З 1940 года ў Літоўскай ССР. Падчас Другой сусветнай вайны быў кінуты Чырвонай Арміяй 22 чэрвеня 1941 года. Вызвалены 18 кастрычніка 1944 года войскамі 3-га Беларускага фронту падчас Гумбінен-Гольдапскай наступальнай аперацыі. У 1950—1959 гадах быў цэнтрам Кібартайскага раёна.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. Герб Кібартаў зацверджаны 24 лістапада 1998 года ўказам прэзідэнта Літвы, створаны паводле праекта мастака Кястуціса Гвалды. У красавіку 2001 года была ўтворана Кібартайская сянюнія, якая ўключае 39 вёсак і горад Кібарты.

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...
ГодКолькасць
2001 6 560 [1]
2002 6 524 [1]
2003 6 484 [1]
2004 6 415 [1]
2005 6 343 [1]
2006 6 306 [1]
ГодКолькасць
2007 6 217 [1]
2008 6 138 [1]
2009 6 115 [1]
2010 6 047 [1]
2011 5 672 [1]
2012 5 490 [1]
ГодКолькасць
2013 5 333 [1]
2014 5 223 [1]
2015 5 102 [1]
2016 4 996 [1]
2017 4 817 [3]
2018 4 649 [4]
ГодКолькасць
2019 4 549 [5]
2020 4 461 [5]
2021 4 126 [1]
2022 4 083 [5]
2023 4 015 [1]
Закрыць

Славутасці

  • Царква Святога Аляксандра Неўскага (вул. Басанавічаус, 19). Пабудавана ў 1870 годзе.
  • Касцёл (1928).
  • Гімназія імя Данялайціса.
  • У гарадскім парку ўсталяваны бюст Левітану працы скульптара Бронюса Вішняўскаса.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.