Remove ads

Кура-Араксінская нізіна знаходзіцца ў Закаўказзі, у Азербайджане, у ніжнім цячэнні рэк Кура і Аракс. На ўсходзе абмываецца Каспійскім морам.

Thumb
Спадарожнікавы здымак

Даўжыня 250 км, шырыня 150 км. Вышыня каля 200 м, у сярэдняй і ўсходняй частках ніжэй узроўня акіяна. Алювіяльна-акумулятыўная раўніна. У аснове — Ніжнекурынскі сінклінорый. Радовішчы нафты. Рэльеф ускладнены конусамі вынасу рэк, грывамі, паніжэннямі («чалы»), узгоркамі з гразевымі вулканамі.

Клімат сухі субтрапічны. Сярэдняя тэмпература студзеня 1,3-3,6 °C, ліпеня 25-28 °C. Гадавая колькасць ападкаў 200—400 мм.

Глебы шэразёмныя і бурыя, шмат саланчакоў і саланцоў. Палыновыя і салянкавыя паўпустыні, выкарыстоўваюцца як зімовыя пашы. На арашальных землях вінаграднікі, сады, вырошчваюць бавоўнік.

Асобныя часткі Кура-Араксінскай нізіны: Карабахская, Муганская, Шырванская, Мільская раўніны.

Remove ads

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0155-9.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.

Remove ads