Куніхіка Кадайра

From Wikipedia, the free encyclopedia

Куніхіка Кадайра

Куніхіка Кадайра (яп.: 小平邦彦; 16 сакавіка 1915 — 26 ліпеня 1997) — японскі матэматык, вядомы сваімі шматлікімі працамі па алгебраічнай геаметрыі і тэорыі комплексных мнагастайнасцей, а таксама як заснавальнік японскай школы алгебраічнай геаметрыі. У 1954 годзе, першым сярод японскіх матэматыкаў, быў узнагароджаны Філдсаўскай прэміяй.

Хуткія факты Куніхіка Кадайра, Дата нараджэння ...
Куніхіка Кадайра
яп.: 小平 邦彦
Thumb
Дата нараджэння 16 сакавіка 1915(1915-03-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 ліпеня 1997(1997-07-26)[1][2][…] (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Ган’іты Кадайра[d][5]
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера алгебраічная геаметрыя, матэматыка[4] і complex manifold[d][4]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Сёкіты Іянага[d]
Член у
Узнагароды
Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфія

Куніхіка Кадайра нарадзіўся ў 1915 годзе ў Токіа.

У 1938 годзе скончыў Такійскі ўніверсітэт са ступенню па матэматыцы, а ў 1941 годзе — па фізіцы. З 1944 па 1949 гады працаваў у Такійскім універсітэце на пасадзе ад’юнкт-прафесара, у 1949 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі. Затым, прыняўшы запрашэнне Германа Вейля, пераехаў у Прынстан для працы ў Інстытуце перспектыўных даследаванняў. У гэты час ён, у супрацоўніцтве з Дональдам Спенсерам, напісаў серыю з 12 прац, у якіх былі апісаны асновы тэорыі дэфармацый комплексных структур на мнагастайнасцях. Таксама Кадайра даказаў мноства тэарэм тэорыі Ходжа. Прыкладна з 1960 года ён пачаў працаваць над класіфікацыяй комплексных аналітычных паверхняў. У прыватнасці, яму ўдалося апісаць K3-паверхні як дэфармацыі квартык у P4 (K3-паверхні былі названыя ў гонар Кумера, Келера і Кадайры). Таксама ў яго гонар быў названы важны інварыянт алгебраічных мнагастайнасцей — размернасць Кадайры.

У 1961 годзе Кадайра перайшоў у Гарвардскі ўніверсітэт. З 1962 года ён працаваў прафесарам ва Універсітэце Джонса Хопкінса, з 1965 года — у Стэнфардскім універсітэце. У 1967 годзе вярнуўся ў Японію і працаваў у Такійскім універсітэце. У 1954 годзе ён быў удастоены Філдсаўскай прэміі, а ў 1984/1985 годзе — прэміі Вольфа па матэматыцы «за выбітны ўклад у вывучэнне комплексных і алгебраічных мнагастайнасцей».

Памёр у 1997 годзе ў горадзе Кофу.

Зноскі

1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.

2. Kodaira Kunihiko // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118777645 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.

4. Národní autority České republiky Праверана 8 лютага 2025.

5. MacTutor History of Mathematics archive — 1994.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.