From Wikipedia, the free encyclopedia
Тамбора (індан.: Tambora) — археалагічная культура на заходніх схілах вулкана Тамбора на востраве Сумбава ў Інданезіі. Знойдзена на месцы буйнога паселішча, знішчанага катастрафічным вывяржэннем 1815 г.
Тамбора Новы час | |
---|---|
Геаграфічны рэгіён | Паўднёва-Усходняя Азія |
Лакалізацыя | Сумбава |
Датаванне | 2 тысячагоддзе |
Носьбіты | меркавана папуасы |
Тып гаспадаркі | сельская гаспадарка, гандаль |
Культура Тамбора была выпадкова адкрыта ў 2004 г. амерыканскім вулканолагам Харальдурам Сігурдсанам. Як потым высветлілася, мясцовыя жыхары ведалі пра гэта месца, дзе часам адшуквалі розныя рэчы. Археалагічныя раскопкі пачаліся ў 2004 — 2008 гг. Адной з першых знаходак былі рэшткі хаціны з мужчынскім целам, упрыгожаным дарагімі пярсцёнкамі. На думку археолагаў, Тамбора была багатым паселішчам, якое мела шырокія гандлёвыя сувязі. Былі выяўлены рэчы, прывезеныя з тэрыторыі Індакітая. Мяркуюць, што ў Тамборы жыло каля 10 тысяч чалавек.
Этнічная прыналежнасць культуры Тамбора аспрэчваецца. Сучасныя народы Сумбавы — самава і мбоджа — з'яўляюцца аўстранезійцамі. Падчас раскопак высоўвалася думка, што тамборцы маглі быць выхадцамі з Індакітая. Яна засноўвалася на падабенстве рэчаў з вядомымі знаходкамі ў В’етнаме і Камбоджы. Аднак запісы тамборскай мовы, якія былі зроблены незадоўга да вывяржэння, паказваюць, што яна магла быць папуаскай[1]. Такім чынам, культура Тамбора магла належыць старажытнаму папуаскаму насельніцтву Сумбавы, выціснутаму аўстранезійцамі да пачатку XIX ст. на заходнія схілы вулкана Тамбора.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.