Крылатыя насякомыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Крылатыя насякомыя (лац.: Pterygota) — падклас насякомых, у якім аб'яднаны ўсё віды, якія маюць крылы, уключаючы тыя, якія падчас эвалюцыі ізноў страцілі здольнасць да палёту (напрыклад, блыхі ці вошы). Да крылатых насякомых адносіцца большая частка ўсіх насякомых за выключэннем першаснабяскрылых шчацінахвостак (Zygentoma) і старажытнасківічных (Archaeognatha). З развіццём у насякомых крылаў быў звязаны таксама шэраг марфалагічных і фізіялагічных змяненняў, з-за якіх можна з упэўненасцю рабіць выснову, што працэс у эвалюцыі насякомых, які прывёў да здольнасці насякомых лятаць, адбыўся ўсяго адзін раз і ўсе крылатыя насякомыя з'яўляюцца нашчадкамі аднаго агульнага віду.
Крылатыя насякомыя | |||||||||||||||||||||||||
![]() Страказа Hemicordia tau у палёце. | |||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||
Pterygota Gegenbaur, 1878 | |||||||||||||||||||||||||
Надатрады | |||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||
|
Развіццё і будова крылаў
Крылы насякомых уяўляюць сабой тонкую хітынавую пласцінку, якую пранізваюць трахеі. Верагодна, яны развіліся з бакавых пласцінак (Paranota) на ўсіх трох сегментах торакса. У сучасных крылатых насякомых засталіся, аднак, толькі дзве пары крылаў, размешчаныя на другім і трэцім сегменце торакса. Трэцяя пара сустракаецца ў выкапнёвых відаў, такіх як Stenodictya.
Трахеі для забеспячэння крылаў адгаліноўваюцца ад трахей канечнасцей. З прычыны таго, што крылы развіліся ў якасці падваення абалонкі цела, то трахеі размешчаны ўнутры гэтых двух пластоў. З тораксам крылы злучаны з дапамогай складанага сустава, які ў стракоз непасрэдны звязаны з мышцамі. Нашмат больш распаўсюджаным варыянтам з’яўляецца ўзмах крылаў пасродкам пашырэння і сціску груднога сегмента.
Антагенез
Усе крылатыя насякомыя праходзяць метамарфозу, з прычыны таго, што іх лічынкі і німфы ніколі не маюць крылаў. Яна можа праходзіць у форме паступовай лінькі (няпоўнае ператварэнне) або як поўнае ператварэнне насякомага ў перыяд кукалкі.
Класіфікацыя
У сучаснай літаратуры разглядаюцца ў рангу ад інфракласа да класа

- Клас: Крылатыя насякомыя (Pterygota)
- Інфраклас: Старажытнакрылыя насякомыя (Paleoptera)
- Кагорта Paoliiformes
- Атрад Пааліідавыя (Paoliida) †
- Кагорта Panephemeroptera
- Падкагорта Protephemeroidea (парафілетычны таксон)
- Атрад Protephemerida †
- Атрад Syntonoptera †
- Падкагорта Euephemeroptera
- Атрад Permoplectoptera †
- Атрад Аднадзёнкі (Ephemeroptera)
- Падкагорта Protephemeroidea (парафілетычны таксон)
- Кагорта Палеадыктыяптэравыя (Protorrhynchota)
- Надатрад Palaeodictyoptera
- Атрад Палеадыктыяптэры (Palaeodictyoptera) †
- Надатрад Panmegasecoptera
- Атрад Megasecopterida †
- Атрад Eudiaphanoptera †
- Атрад Archodonata †
- Надатрад Palaeodictyoptera
- Кагорта Біматорныя (Bimotoria) (стракозы і блізкія групы)
- Кагорта Paoliiformes
- Інфраклас: Навакрылыя насякомыя (Neoptera)
- Падкагорта Polyneoptera
- Атрад Вяснянкі (Plecoptera)
- Атрад Grylloblattodea
- Атрад Мантафазміды (Mantophasmida)
- Надатрад Вухавёрткападобныя (Dermapteroidea)
- Атрад Эмбіі (Embiidina)
- Атрад Protelytroptera †
- Атрад Скурыстакрылыя (Dermaptera)
- Надатрад Тараканападобныя (Pandictyoptera)
- Надатрад Герарыдавыя (Heraridea)
- Атрад Герарыды (Heraridea) †
- Надатрад Прамакрылападобныя (Heteroneura)
- Атрад Прапрамакрылыя (Proorthoptera) †
- Атрад Прамакрылыя (Orthoptera) (конікі, цвыркуны і саранча)
- Атрад Прывідавыя (Phasmatodea) (палачнікі)
- Атрад Тытанаптэры (Titanoptera) †
- Падкагорта Paraneoptera
- Надатрад Сенаедападобныя (Panpsocoptera)
- Атрад Сенаеды (Psocoptera)
- Атрад Пухаедавыя (Phthiraptera)
- Атрад Пузыраногія (Thysanoptera)
- Надатрад Хобатныя (Rhynchota)
- Атрад Клапы (Heteroptera)
- Атрад Раўнакрылыя хобатныя (Homoptera)
- Падкагорта Насякомыя з поўным ператварэннем (Oligoneoptera)
- Надатрад Міямаптэравыя (Palaeomanteidea)
- Атрад Міямаптэры (Miomoptera) †
- Надатрад Сеткакрылападобныя (Neuropteroidea)
- Атрад Віслакрылыя (Megaloptera)
- Атрад Вярблюдкі (Raphidioptera)
- Атрад Юрынідавыя (Glosselytrodea) †
- Атрад Сеткакрылыя (Neuroptera)
- Надатрад Elytrophora
- Атрад Цвердакрылыя (Coleoptera) (жукі)
- Атрад Вееракрылыя (Strepsiptera)
- Надатрад Мекаптэроідавыя (Mecopteroidea)
- Атрад Скарпіёнавы мухі (Mecoptera)
- Атрад Ручайнікі (Trichoptera)
- Атрад Лускакрылыя (Lepidoptera) (матылі)
- Атрад Двухкрылыя (Diptera) (мухі і камары)
- Атрад Блыхі (Aphaniptera)
- Надатрад Перапончатакрылападобныя (Phleboptera)
- Атрад Перапончатакрылыя (Hymenoptera) (пчолы, восы, мурашкі)
- Надатрад Міямаптэравыя (Palaeomanteidea)
- Падкагорта Polyneoptera
Літаратура
- Bernhard Klausnitzer: Pterygota, Fluginsekten In Westheide, Rieger (Hrsg.): Spezielle Zoologie Teil 1: Einzeller und Wirbellose Tiere. Gustav Fischer Verlag, Stuttgart, Jena 1997; Seiten 627ff.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.