From Wikipedia, the free encyclopedia
Кракаўскі мір (польск.: Traktat krakowski) — мірны дагавор паміж Каралеўствам Польскім і вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна Альбрэхтам Гогенцолернам, які быў падпісаны 8 красавіка 1525 года ў Кракаве і афіцыйна завяршыў польска-тэўтонскую вайну 1519—1521 гадоў. Сведкамі дагавора выступілі Фрэдэрык II Легніцкі і Георг Гогенцолерн, маркграф Ансбаха.
Кракаўскі мір | |
---|---|
Тып дагавора | Міжнародны дагавор |
Дата падпісання | 8 красавіка 1525 |
Месца падпісання | Кракаў, Польшча |
Бакі |
Тэўтонскі ордэн Каралеўства Польскае |
Мова | лацінская |
Па ўмовах дагавора, Альбрэхт атрымліваў карт-бланш на стварэнне васальнага да Польшчы Герцагства Прусія шляхам секулярызацыі дзяржавы Тэўтонскага ордэна. Сам Альбрэхт станавіўся свецкім кіраўніком Прусіі з тытулам герцага, які перадаваўся па спадчыне. Ідэю такога пераўтварэння ў асабістай гутарцы падаў Альбрэхту лідар Рэфармацыі Марцін Лютэр.
Тэўтонскі ордэн быў захаваны, аднак назаўжды страціў былую магутнасць.
Фармальным следствам дагавора стала правядзенне 10 красавіка цырымоніі амажу, на якой Альбрэхт прызнаваў сваім сюзерэнам караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта I.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.