Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Комі-Пярмя́цкая акру́га (руск.: Коми-Пермяцкий округ, комі-пярм.: Коми-Пермяцкӧй округ, Перем Коми кытш) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, акруга ў Пермскім краі Расіі. Размяшчаецца на паўночным захадзе края.
Комі-Пярмяцкая акруга | |||||
---|---|---|---|---|---|
руск.: Коми-Пермяцкий округ, комі-пярм.: Коми-Пермяцкӧй округ, Перем Коми кытш | |||||
|
|||||
Краіна | Расія | ||||
Статус | акруга | ||||
Уваходзіць у | Пермскі край | ||||
Уключае |
6 муніцыпальных раёнаў, 1 гарадская акруга |
||||
Адміністрацыйны цэнтр | Кудымкар | ||||
Дата ўтварэння |
26 лютага 1925 (як Комі-Пярмяцкая нацыянальная акруга) 1977 (як Комі-Пярмяцкая аўтаномная акруга) 1 снежня 2005 (як Комі-Пярмяцкая акруга Пермскага края) |
||||
Афіцыйныя мовы | руская, комі-пярмяцкая | ||||
Насельніцтва (2012) | ▼114 839 чал.[1] | ||||
Нацыянальны склад |
комі-пермякі (59%), рускія (38%) |
||||
Плошча | 32 900[2] | ||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
335 м |
||||
Часавы пояс | +2 | ||||
Тэлефонны код | +7 34-260 | ||||
Паштовыя індэксы | 619000-619681 | ||||
Код аўтам. нумароў | 81, 59, 159 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Комі-Пярмяцкая акруга знаходзіцца ў нізоўі Урала, у крайняй усходняй частцы еўрапейскай часткі Расіі. Плошча акругі складае 32800 км², найвышэйшая кропка над узроўнем мора — 335 м, 82 % тэрыторыі пакрытыя лясамі[2]. Тэрыторыя Комі-Пярмяцкай акругі складае 20,0 % ад тэрыторыі ўсяго Пермскага края[2], у які ўваходзіць акруга. На тэрыторыі акругі працякаюць рэкі Кама (у прыватнасці, паўднёва-ўсходняя частка акругі выходзіць сваімі межамі да Камскага вадасховішча), а таксама Іньва, Каса і Вясляна.
Тры раёны акругі залічаныя да раёнаў Крайняй Поўначы.
Акруга мяжуе з астатнімі раёнамі Пермскага края, а таксама з Рэспублікай Комі (на поўначы і паўночным захадзе) і Кіраўскаю вобласцю (на захадзе).
Комі-Пярмяцкая акруга падзяляецца на 7 муніцыпальных утварэнняў: 1 гарадскую акругу (Кудымкарскую, якая аб’ядноўвае на сваёй тэрыторыі адміністрацыйны цэнтр акругі горада Кудымкар) і шэсць муніцыпальных раёнаў. Муніцыпальныя раёны ўключаюць 30 сельскіх паселішчаў[заўв 1], у склад якіх у сваю чаргу ўваходзяць 705 сельскіх населеных пунктаў.
Назва | Арыгінальная назва | Адміністрацыйны цэнтр |
---|---|---|
Гайнскі | Гайнский муниципальный район, Гайна район | Гайны |
Касінскі | Косинский муниципальный район, Кӧсладор район | Каса |
Качоўскі | Кочевский муниципальный район, Кӧчладор район | Качова |
Кудымкарская гарадская акруга | Кудымкарский городской округ | |
Кудымкарскі | Кудымкарский муниципальный район, Кудымкар район | Кудымкар |
Юрлінскі | Юрлинский муниципальный район, Юрла район | Юрла |
Юсьвінскі | Юсьвинский муниципальный район, Юсьва район | Юсьва |
Утвораная 26 лютага 1925 года як Комі-Пярмяцкая нацыянальная акруга ў складзе тагачаснай Уральскай вобласці РСФСР, захоўваючы сваю назву да 1977 года.
17 студзеня 1934 года па падзеле Уральскай вобласці апынулася ў складзе Свярдлоўскай вобласці, пасля вылучэння з яе тэрыторыі Пермскай вобласці трапіла ў склад апошняй (3 кастрычніка 1938 года).
У 1977 годзе змяняе сваю назву на Комі-Пярмяцкая аўтаномная акруга.
У 1992 годзе акруга атрымала статус самастойнага суб’екта Расійскай Федэрацыі, аднак пры гэтым яна фармальна працягвала знаходзіцца ў складзе Пермскай вобласці і падтрымлівала з ёй свае адносіны на дамоўнай аснове (для поўнага выхаду акругі са складу вобласці было патрэбным прыняцце спецыяльнага федэральнага закона, як, напрыклад, у выпадку з Чукоцкай аўтаномнай акругай).
У 2003 годзе Комі-Пярмяцкая аўтаномная акруга і Пермская вобласць сталі ініцыятарамі рэферэндуму па аб’яднанні ў адзіны суб’ект федэрацыі[2]. 1 снежня 2005 года аўтаномная акруга спыніла сваё існаванне, утварыўшы пры аб’яднанні з Пермскаю вобласцю новы суб’ект — Пермскі край. Аўтаномная акруга пры гэтым страціла свой статус суб’екта Расійскай Федэрацыі, пры гэтым у складзе Пермскага края на тэрыторыі колішняй аўтаномнай акругі ўзнікла новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне — Комі-Пярмяцкая акруга.
Колькасць насельніцтва складае 114 839 чалавек, большасць з якіх складаюць комі-пермякі (59,0 %) і рускія (38,2 %). Найбольш населенымі раёнамі акругі з’яўляюцца Кудымкарскі і Юсьвінскі — складаючы 24,0 % працэнты ад тэрыторыі, у іх засяроджаныя да 40,0 % насельніцтва[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.