Кольдынг
горад у Даніі From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Даніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Кольдынг (дацк.: Kolding) — дацкі марскі порт у Кольдынг-фіёрдзе, рэгіён Паўднёвая Данія, камуна Кольдынг. Сёмы па велічыні горад Даніі (57540 жыхароў станам на 2012 г.)[1] і член «Саюза Балтыйскіх гарадоў». Акрамя таго, Кольдынг — найважнейшы вузлавы пункт балтыйскай навігацыі.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Як і большасць фіёрдавых гарадоў у Ютландыі і Шлезвігу, Кольдынг узнік у 12 стагоддзі як месца гандлю з абароненым праходам да мора. Калі герцагства Шлезвіг у 13 ст. аддзялілася ад Даніі, Кольдынг набыў дадатковае значэнне як памежны пункт. Пазней пры каралі Эрыку V была пабудавана вежа Кольдынгхюс.
Хоць Кольдынг часта наведваўся дацкімі каралямі — не толькі ў эпоху «вандроўных каралеўстваў», гэта значыць да заснавання сталіцы ў Капенгагене ў 16 ст., але і значна пазней, горад знаходзіўся ў цені суседніх гарадоў, такіх, як Хадэрслеў, Фрэдэрысія (засн. у 17 ст.).
Пасля перадзелу межаў у 1864 г., які замацаваў аддзяленне герцагства Шлезвіг ад Даніі, значэнне горада вырасла. Ён стаў важным транспартным вузлом.
Будаўніцтва мастоў цераз Малы Бельт дало дадатковы эканамічны штуршок як Кольдынгу, так і двум суседнім гарадам — Велье і Фрэдэрысіі. Гэтыя тры гарады атрымалі назву «Кольдынгскі трохвугольнік» і мелі амаль такое ж эканамічнае значэнне ў Даніі, як Капенгаген.
Кольдынг меў статус горада з 13 стагоддзя па 1970 г., калі ён быў аб'яднаны з прылеглымі камунамі ў адну камуну Кольдынг, якая ў 2007 г. была яшчэ больш павялічана.
Горад — цэнтр металургічнай і тэкстыльнай прамысловасці. У Новы час многія міжнародныя фірмы ў Даніі абгрунтоўваліся ў Кольдынгу. Разам з гарадамі Фрэдэрысія і Велье ён утварае важны вузел шашэйных і чыгунак заходняй Даніі. Тут перасякаюцца еўрапейскія трасы E 45 і E 20, а таксама чыгуначныя галіны, якія вядуць у Эсб’ерг, Фленсбург-Гамбург, Фрэдэрысія-Велье-Орхус і Одэнсэ-Капенгаген. Порт не такі значны як Фрэдэрысія, але таксама адыгрывае сваю эканамічную ролю.
|
У горадзе добра развіты гандбол. У горадзе існуе спартыўнае аб'яднанне Kolding IF, і мужчынская і жаночая частка якога прадстаўлены ў вышэйшай лізе Даніі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.