Ахейскае княства, ці Княства Марэя — дзяржава крыжакоў, якая ўзнікла праз год пасля заканчэння Чацвёртага крыжовага паходу 1202—1204 гадоў на тэрыторыі сучаснай Грэцыі.
Гістарычная дзяржава | |||
Ахейскае княства | |||
---|---|---|---|
Πριγκιπάτον Αχαϊας | |||
|
|||
|
|||
|
|||
Сталіца |
1205—1249 Андравіда 1249—1262 Містра |
||
Мова(ы) |
Французская — афіцыйная Грэчаская |
||
Афіцыйная мова | французская | ||
Форма кіравання | Княства | ||
Пераемнасць | |||
< Візантыйская імперыя | |||
Марэйскі дэспатат > | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З моманту свайго заснавання лічылася васалам каралеўства Фесалонікі, а пасля яго падзення ў 1224 годзе ахейскія князі прызнавалі вяршэнства Лацінскай імперыі. Калі ў 1261 годзе войскі Міхаіла VIII Палеалога захапілі Канстанцінопаль, княства засталося адзінай моцнай дзяржавай крыжакоў на землях Візантыі.
У далейшым яно стала васалам Неапалітанскага каралеўства. Паступова слабеючы з-за ўнутраных міжусобіц, княства спыніла сваё існаванне ў 1432 годзе, калі было заваявана Марэйскім дэспататам.
Літаратура
- Jacoby D. La féodalité en Grèce médiévale: les «Assises de Romanie», sources, application et diffusion. — Paris: La Haye, 1971. — 358 p. — ISBN 978-3-11-127427-0.
- Lock P. The Franks in the Aegean, 1204-1500. — London: Longman, 1995. — 400 p. — ISBN 0582051401.
- Riley-Smith J. The Oxford History of the Crusades. — Oxford University Press, 2002. — 457 p. — ISBN 978-0-87-661406-8.
- Miller W. The Latins in the Levant : a history of Frankish Greece (1204-1566). — Paris: New York: E.P. Dutton and Company, 1908. — 675 p.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ахейскае княства
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.