From Wikipedia, the free encyclopedia
Кермек[1] (Limonium) — род кветкавых раслін сямейства плюмбагавыя (Plumbaginaceae).
Кермек | |||||||||||||||||||
Limonium vulgare | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Limonium Mill., 1754 | |||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||
Limonium vulgare Mill.
| |||||||||||||||||||
|
Шматгадовыя травы, радзей паўкусты.
Лісце буйное, большай часткай толькі прыкаранёвае.
Кветкі у мяцёлках, дробныя, пяцічленныя, ружовыя, пурпурныя або жоўтыя; песцікі ніткападобныя.
Прадстаўнікі роду сустракаюцца на ўсіх кантынентах, але пераважна ад Міжземнамор'я да Цэнтральнай Азіі[2]. Прадстаўлены на тэрыторыі былога СССР 40 відамі, дзевяць сустракаецца ў Заходняй Сібіры і два на Алтаі[3].
Расліны гэтага роду часта растуць на засоленых глебах. Некаторыя ўтвараюць так званае перакаці-поле.
Limonium carolinianum [syn. Limonium nashii]. Канада, востраў Île aux Basques на рацэ Святога Лаўрэнція |
Limonium emarginatum |
У розных крыніцах прыведзены розныя дадзеныя аб колькасці відаў, якія ўваходзяць у склад роду: 200, 300. Па дадзеных сайта Angiosperm Phylogeny Website (APWeb) агульная колькасць відаў кермека складае 350.
У ЦБС НАНБ інтрадукаваны віды: Кермек Бандуэлі, кермек выемчаты (Limonium sinuatum), кермек Гмеліна (Limonium gmelinii), кермек Меера (Limonium meyeri) і кермек шыракалісты (Limonium gerberi).
Некаторыя віды паводле сайта GRIN[4] з пазначэннем арэалу:
Карані ўтрымліваюць таніны і многія кермекі здаўна выкарыстоўваюцца для дублёння скуры. З некаторых кермекаў атрымліваюць жоўтую, зялёную, ружовую і чорную фарбы для скураной і дывановай вытворчасцей. Многія прадстаўнікі роду выкарыстоўваюцца як дэкаратыўныя расліны. Да апошняга часу ў кветкаводстве выкарыстоўваліся каля 30 відаў кермекаў, ды і то вельмі абмежавана, аднак цяпер цікавасць да гэтых культур моцна ўзрасла як у аранжыроўшчыкаў, так і ў ландшафтных дызайнераў і аматараў-кветкаводаў. У сувязі з гэтым селекцыянерамі было створана шмат новых цікавых сартоў і ўведзены ў культуру шэраг новых відаў. У якасці адналетнікаў вырошчваюцца кермек выемчаты (Limonium sinuatum), Limonium sinense, Limonium perezii, у якасці шматлетнікаў — кермек Гмеліна (Limonium gmelinii), Limonium vulgare, кермек шыракалісты (Limonium gerberi).
Кермек Гмеліна (Limonium gmelinii) з'яўляецца лекавай раслінай, выкарыстоўванай у сучаснай народнай медыцыне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.