Remove ads
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Каўляко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2008 года вёска) Крывое Сяло.
Каўлякоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Шумілінскі раён |
Уключае | 41 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Крывое Сяло |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 448 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Каўлякі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бешанковіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. У 1938 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Крывое Сяло. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Навікоўскага сельсавета (21 населены пункт: Альшанікі, Аўхіменкі, Барэц, Белькава, Бондарава, Бялянкава, Васток, Гаравыя, Дубінкі, Загор’е, Зарэчча, Застарынне, Звязда, Кародзіна, Кудраўка, Любічы, Мясаеды, Навікі, Полькавічы, Свярдлы і Старына)[1]. 26 сакавіка 1973 года ў склад Бешанковіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Альшанікі, Бондарава, Гаравыя і Полькавічы)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 26 населеных пунктаў[3]. 13 студзеня 1984 года ў склад сельсавета з Бешанковіцкага сельсавета перададзены 20 населеных пунктаў (вёскі Альшанікі, Бондарава, Бонькі, Вусы, Гаравыя, Дворышча, Доўгія, Заграмадзіна, Заручэўе, Кавалеўшчына, Мамойкі-II, Мурашкі, Полькавічы, Саўчонкі, Узрэчча, Харакова, Харкавічы, Юдзіна, Яцукі і пасёлак Заводскі)[4]. 18 ліпеня 1985 года сельсавет перададзены ў склад Шумілінскага раёна.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 747 чалавек[5], з іх 91,8 % — беларусы, 6,8 % — рускія, 0,7 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 448 чалавек[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.