Канюшы́на раллявая[1][2] (Trifolium arvense) — расліна з роду Канюшына, сямейства Бабовыя, падсямейства Матыльковыя.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Канюшына раллявая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trifolium arvense L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26221
NCBI  361560
EOL  703386
GRIN  t:40173
IPNI  165874-3
TPL  ild-8046
Закрыць

Назва

Канюшына раллявая, агурнік[3], мядуніца, мядунка, канюшкі, кіцюкі, кошачкі[4], заяччы лапкі, кашуркі, кашурнік, спарышнік, шутачкі[5][6], каткі, кетке[7][8].

Апісанне

Thumb
Канюшына раллявая (злева). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz. 1885

Канюшына раллявая — аднагадовая травяністая расліна, дасягае ў вышыню 5—30 см.[2]

Сцябло — прамое, галінастае.[2]

Лісце — сінявата-зялёнае, трайчастае, з лінейна-даўгаватымі лісточкамі.[2]

Суквецці — галоўкі, акруглыя напачатку цвіцення, пазней — цыліндрычныя. Кветкі з дробным бледна-ружовым венчыкам. Венчыкі ў даўжыню роўны чашачцы ці карацей яе. Чашачка — з махнатаваласістымі зубцамі.[2]

Плод — аднанасенны боб.

Цвіце з чэрвеня па верасень.

Арэал і экалогія

Распаўсюджаны па ўсёй Еўропе і на поўдні Заходняй Сібіры, на Каўказе. Расце па сухіх барах, лядах, узлесках, палях, узбочынах дарог.

Класіфікацыя

Від Канюшына раллявая уваходзіць у род Канюшына (Trifolium) трыбу Trifolieae падсямейства Матыльковыя (Faboideae) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

  яшчэ 3 сямействы
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 27 трыб   яшчэ каля 300 відаў
           
  парадак Бабовакветныя     падсямейства Матыльковыя     род Канюшына    
                   
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Бабовыя     трыба Trifolieae     від
Канюшына раллявая
             
  яшчэ 45 парадкаў (па Сістэме APG II)   яшчэ 2 падсямействы   яшчэ 5 родаў  
       

Выкарыстанне

У народнай медыцыне Беларусі траву заварваюць як гарбату і п’юць пры паносах, падвышанай кіслотнасці страўніка, захворванні мачавога пузыра, нырак, пры галаўным болі, кашлі, нервовых засмучэннях, мігрэні; дзяцей купаюць пры сутаргах.[2]

Галерэя

Thumb

Агульны выгляд

Thumb

суквецце

Thumb

Кветка

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 132. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  3. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  5. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  6. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  7. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.