адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Качы́шчанскі сельсавет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Кочышчы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Качышчаўскі сельсавет у складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кочышча. З 26 ліпеня 1930 года Каралінскага раёна БССР, з 5 лютага 1931 года Ельскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Качышчаўскага сельсавета 9 населеных пунктаў[1]. 17 лістапада 2005 года скасавана вёска Ястрабля[2]. 28 снежня 2005 года сельсавет перайменаваны ў Качышчанскі[3]. 21 жніўня 2020 года скасавана вёска Белякі[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 741 чалавек[5], з іх 84,6 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 5,3 % — украінцы, 1,3 % — малдаване, 0,9 % — немцы[6]; паводле перапісу 2019 года (8 населеных пунктаў) — 587 чалавек[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.