Катажы́на Апалі́нская (польск.: Katarzyna Opalińska; 13 кастрычніка 1680, Познань, Каралеўства Польскае — 19 сакавіка 1747, Люневіль, Францыя) — жонка Станіслава Ляшчынскага, каралева польская і вялікая княгіня літоўская, княгіня Латарынгіі і Бара.
Катажына Апалінская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Katarzyna Opalińska | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крысціяна Эбергардзіна Брандэнбург-Байройцкая[d] | ||||||
Пераемнік | Крысціяна Эбергардзіна Брандэнбург-Байройцкая[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крысціяна Эбергардзіна Брандэнбург-Байройцкая[d] | ||||||
Пераемнік | Марыя Юзэфа фон Габсбург | ||||||
Нараджэнне |
13 кастрычніка 1680[1] |
||||||
Смерць |
19 сакавіка 1747[1] (66 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Апалінскія | ||||||
Бацька | Ян Караль Апалінскі | ||||||
Маці | Сафія Чарнкоўская | ||||||
Муж | Станіслаў Ляшчынскі | ||||||
Дзеці | Ганна Ляшчынская, Марыя Ляшчынская | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Паходзіла са шляхецкага роду Апалінскіх герба «Ладдзя». Была дачкой кашталяна пазнаньскага Яна Караля Апалінскага і мендзыжэцкай старасцянкі Зоф’і Чарнкоўскай. У 1698 годзе ў Кракаве выйшла замуж за адалянаўскага старосту Станіслава Ляшчынскага. У 1699 годзе ў іх нарадзілася дачка Ганна, а ў 1703 — Марыя.
4 кастрычніка 1705 года падчас Паўночнай вайны Варшаўскай канфедэрацыяй каранаваная ў Варшаве разам з мужам на кіраўнікоў Рэчы Паспалітай замест Аўгуста II Моцнага. У 1708 годзе мусіла з дзецьмі пакінуць краіну, жыла ў Швецыі (у 1708—1711 у Шчэціне, у 1711—1714 у Крысціянстадзе). У 1714 выехала з мужам у нададзенае таму княства Цвайбрукен.
У 1719 годзе пасяліліся ў горадзе Вісамбур (Францыя). У 1725 іхная дачка Марыя выйшла замуж за французскага караля Людовіка XV. Ляшчынскія жылі ў Шамборы. У 1733 Станіслаў выехаў на радзіму, дзе зноў стаў каралём, Катажына ж засталася ў Францыі. Па вяртанні Станіслава Ляшчынскія атрымалі ад французскага караля тытул князёў Латарынгіі і Бара, жылі ў Люневілі. Катажына памерла 19 сакавіка 1747, пахаваная ў Касцёле Нотр-Дам дэ Бом Секюр у Нансі.
Дзеці
- Ганна Ляшчынская (1699—1717);
- Марыя Ляшчынская (1703—1768), жонка Людовіка XV, каралева Францыі.
Зноскі
- Katarzyna (Leszczyńska, z domu Opalińska) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.