Касіні-Гюйгенс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касіні-Гюйгенс (англ.: Cassini–Huygens) — аўтаматычны касмічны апарат, створаны сумесна НАСА, Еўрапейскім касмічным агенцтвам і Італьянскім касмічным агенцтвам, які ў наш час даследуе планету Сатурн, кольцы і спадарожнікі. Апарат складаецца з двух асноўных элементаў: непасрэдна станцыі Касіні (англ.: Cassini orbiter) і спушчальнага зонда Гюйгенс (англ.: Huygens probe), прызначанага для пасадкі на Тытан. Касіні-Гюйгенс быў запушчаны 15 кастрычніка 1997 і дасягнуў сістэмы Сатурна 1 ліпеня 2004. 25 снежня 2004 зонд Гюйгенс адлучыўся ад галоўнага апарата. Зонд дасягнуў Тытана 14 студзеня 2005 і выканаў паспяховы спуск у атмасферы спадарожніка. Станцыя Касіні пры гэтым стала першым штучным спадарожнікам Сатурна.
Касіні-Гюйгенс | |
---|---|
![]() | |
Заказчык | НАСА / ЕКА / ІКА |
Задачы | вывучэнне Сатурна і яго спадарожнікаў, пасадка на Тытан |
Пралёт |
Венера, Юпітэр, Сатурн, спадарожнікі Сатурна |
Запуск | 15 кастрычніка 1997 08:43:00 UTC |
Ракета-носьбіт | Тытан IV-B Цэнтаўр |
Стартавая пляцоўка | Мыс Канаверал |
Працягласць палёту | у палёце, 27 гадоў, 3 месяцы, 18 дзён |
NSSDC ID | 1997-061A |
SCN | 25008 |
Тэхнічныя характарыстыкі | |
Маса |
поўная вага — 5600 кг станцыя — 2150 кг зонд — 350 кг |
Памеры | вышыня: 6,7 м, шырыня: 4 м |
Магутнасць |
~880 Ват (у 1997)[1] ~670 Ват (in 2010)[1] |
Крыніцы сілкавання | 3 плутоніевыя тэрмаэлектрычныя генератары |
Пасадка на нябеснае цела | 14 студзеня 2005 |
Сайт праекта | |
Выявы на Вікісховішчы |

Праграма даследаванняў, першапачаткова запланаваная да 2008 года, была працягнута да 2010[2][3][4], потым да 2017 года[5]. 15 верасня 2017 станцыя завяршыла сваю місію, згарэўшы ў атмасферы Сатурна.
Гл. таксама
- КА Касіні
- Гюйгенс, зонд
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.