Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Празарокі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм, знаходзіцца ў паўночнай частцы вёскі Празарокі (Глыбоцкі раён). Помнік архітэктуры неараманскага стылю.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
| |
55°17′48″ пн. ш. 28°13′09″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Празарокі |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | неараманскі стыль |
Заснавальнік | Ю. Шчыт |
Дата заснавання | 1698 |
Будаўніцтва | 1899—1907 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000407 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першы драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1698 г. па фундацыі полацкага падкаморыя Ю. Шчыта. Пры ім меўся кляштар францысканцаў. У пачатку 18 ст. кляштарны комплекс згарэў. У 1721 г. на яго месцы смаленскі падхаружы Павел Корсак фундаваў новы касцёл і кляштар, скасаваны ў 1832 г. Чарговы пажар 14 жніўня 1892 г. зноў знішчыў кляштар. У лістападзе таго ж года парафіяне атрымалі дазвол віленскага губернатара на аднаўленне плябаніі і будаўніцтва часовага малітоўнага памяшкання, а ў 1896 г. — на будаўніцтва новага касцёла. Касцёл пабудаваны ў 1899—1907 гг. з цэглы. Закрыты ў 1950 г., зноў адкрыты 29 чэрвеня 1989 г.
Касцёл уяўляе сабой трохнефавы базілікальны храм з пяціграннай апсідай і трохграннымі нізкімі сакрысціямі па яе баках. Накрыты двухсхільным дахам з вальмамі над алтарнай часткай. Вось сіметрыі дзвюхвежавага фасада вылучана ўваходным праёмам і акном-трыфорумам над ім. Карнізныя паясы расчляняюць плоскасць фасада і вежаў на ярусы. Бакавыя плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны два ярусамі арачных аконных праёмаў. Цокальны мае бутавую муроўку.
У інтэр'еры плоская столь размалявана ілюзорнымі кесонамі, над уваходам хоры.
Аб’ект Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000407 |
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Празарокі) на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.