Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касцёл Маці Божай Ружанцовай — рымска-каталіцкі храм, помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Пескі (Мастоўскі раён) на Беларусі.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Маці Божай Ружанцовай | |
---|---|
53°21′21″ пн. ш. 24°37′25″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Пескі |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Дэканат | Мастоўскі |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Архітэктар | В. Даніеў |
Будаўніцтва | 1900—1918 гады |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вёска Пяскі вядома з XVII ст. як уладанне Сапегаў, пры якіх у 1682 (або ў 1782 годзе) і быў пабудаваны касцёл. Апошні драўляны касцёл быў пабудаваны тут у 1857 (або ў 1877 годзе) графам Вацлавам Красіцкім і асвечаны пад тытулам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
У 1900—1914 гадах над мястэчкам на месцы збудаванага раней узняўся новы, ужо мураваны касцёл, пабудаваны з бутавага каменю і цэглы ў неагатычным стылі паводле праекта інжынера Даніева. Будаўніцтва вялося на сродкі парафіян. Святыня набыла новы тытул — Маці Божай Ружанцовай. Пры гэтым пад касцёл аддалі новую пляцоўку, метраў на 80 паўднёвей старой, бліжэй да цэнтра мястэчка. На старой пляцоўцы дагэтуль знаходзіцца пустка, абсаджаная дрэвамі.
Перад Другой сусветнай вайной колькасць парафіян у пяскоўскай парафіі дасягала 1500 чалавек.
У 1945 г. касцёл быў зачынены, затым прыстасаваны пад збожжасховішча. Вярнулі святыню ў 1989 годзе. Рэстаўрацыя касцёла была праведзена ў 1991—1997 гады. Перад касцёлам усталявалі высокі драўляны крыж з адзнакамі місій рэдэмптарыстаў (1999) і францысканцаў (2000).
Касцёл — аднавежавы, трохнефны храм базілікальнага тыпу з трансептам і пяціграннай апсідай, фланкаванай дзвюма невялікімі сакрысціямі і трансептам, тарцы якога завершаны зубчатымі «рыцарскімі» франтонамі і востраканечнымі пінаклямі. У сілуэце пабудовы дамінуе трох’ярусная званіца (верхні ярус у сячэнні васьмігранны), завершаная высокім шатровым купалам (там знаходзіцца звон 1780 года). Асноўны аб’ём аддзелены трансептам ад алтарнай групы. Прэсбітэрый аддзелены ад трансепту стральчатай аркай. Стрыманыя і выразныя па пластыцы фасады трансепту ствараюць кампазіцыйны акцэнт на бакавых фасадах касцёлу, якія падзеленыя пілястрамі (блізкія па форме да контрфорсаў). Шчыты трансептаў завершаныя зубчастымі аттыкамі і фланкіраваныя пінаклямі.
Сцены па перыметры ўмацаваны плоскімі контрфорсамі. Галоўны ўваход пазначаны рызалітам.
Інтэр’ер касцёла, падзелены на тры навы трыма парамі слупоў, перакрыты сістэмай зорчатых скляпенняў на папружных спічастых арках. У святыні знаходзяцца тры разьбяныя неагатычныя алтары, створаныя ў 1993 годзе мастаком Ф. Стрыецкім на сродкі сям’і Пякарскіх з Таронта і Лондана ў памяць сям’і Сухоцкіх. Галоўны алтар — гэта тытульны алтар Маці Божай Ружанцовай, левы бакавы алтар прысвечаны Св. Максімільяну Кольбэ, а правы — Найсвяцейшаму Сэрцу Пана Езуса. Арганныя хоры зроблены ў выглядзе балкона.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.