From Wikipedia, the free encyclopedia
Карэн Кескала Уленбек (англ.: Karen Keskulla Uhlenbeck, нар. 24 жніўня 1942, Кліўленд) — амерыканскі матэматык, ганаровы прафесар матэматыкі Тэхаскага ўніверсітэта ў Осціне. Лаўрэат Абелеўскай прэміі за 2019 год, першая жанчына, якая атрымала гэтую прэмію. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1986), удастоена Нацыянальнага навуковага медаля ЗША (2000), а таксама Прэміі Стыла за плённы ўклад у даследаванні (2007). Нётэраўскі чытальнік (1988).
Карэн Уленбек | |
---|---|
англ.: Karen Uhlenbeck | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Karen Keskulla |
Род дзейнасці | выкладчыца ўніверсітэта, матэматык |
Дата нараджэння | 24 жніўня 1942[1][2][…] (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Ольке Уленбек[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
стыпендыя Мак-Артура (1983) правадзейны член Амерыканскага матэматычнага таварыства[d] (2013) Абелеўская прэмія (21 мая 2019) грант Гугенхайма (2001) Нётэраўская лекцыя[d] (1988) ганаровы доктар[d] (2000) прэмія Стыла за выдатныя дасягненні на працягу ўсёй кар’еры[d] (2020) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З 1987 года выкладала ў Тэхаскім універсітэце ў Осціне, дзе ўзначальвала кафедру матэматыкі і наладзіла цеснае супрацоўніцтва з нобелеўскім лаўрэатам па фізіцы Стывенам Вайнбергам. У 1990 годзе яна стала другой жанчынай у гісторыі, якой была даверана пленарная лекцыя на Міжнародным кангрэсе матэматыкаў (пасля Эмі Нётэр, якая атрымала гэтае права ў 1932 годзе).
У 1991 годзе Уленбек разам з матэматыкамі Гербертам Клеменсам і Данам Фрыдам стала сузаснавальніцай Park City Mathematics Institute (PCMI). У 2000 годзе яна была ўдастоена Нацыянальнага навуковага медаля ЗША, а ў 2007 годзе — Прэміі Стыла за асноўны ўклад у даследаванні ад Амерыканскага матэматычнага таварыства — гэтай узнагародай былі адзначаны дзве яе працы па аналітычных аспектах калібровачнай інварыянтнасці, выдадзеныя ў 1982 годзе. З 2008 года Уленбек — ганаровы член Лонданскага матэматычнага таварыства. У 2019 годзе Карэн Уленбек стала першай жанчынай, ганараванай Абелеўскай прэміяй.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.