Карнегі-Меланаўскі ўніверсітэт
прыватны ўніверсітэт і даследчы цэнтр у Пітсбургу, Пенсільванія, ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
прыватны ўніверсітэт і даследчы цэнтр у Пітсбургу, Пенсільванія, ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Карнегі-Меланаўскі ўніверсітэт (англ.: Carnegie Mellon University) — амерыканская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Пітсбург у штаце Пенсільванія, ЗША.
Установа была заснавана ў 1900 годзе Эндру Карнегі як тэхнічная школа. У 1912 годзе яна стала тэхналагічным інстытутам і пачала прадастаўляць чатырохгадовыя бакалаўрскія ступені. У 1967 годзе вучэльня стала ўніверсітэтам у выніку зліцця з інстытутам прамысловых студый, заснаваным у 1913 годзе Эндру і Рычардам Меланамі. Галоўны кампус універсітэта знаходзіцца ў 5 8 км ад цэнтра Пітсбурга. Ён таксама мае больш за дзясятак філіялаў на шасці кантынентах, уключаючы кампусы ў Катары, Крамянёвай даліне і Руандзе. Ва ўніверсітэце працуе больш за 1400 выкладчыкаў. Ён з'яўляецца сябрам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў і класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Выкладчыкі і выпускнікі ўніверсітэта ўключаюць 20 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі і 13 лаўрэатаў прэміі Цьюрынга і атрымалі 142 прэміі Эмі, 52 прэміі Тоні і 13 прэмій Оскар.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.