From Wikipedia, the free encyclopedia
12 чэрвеня 2024 года рачны карабель HB la Saintet затануў у рацэ Ква, прытоку ракі Конга ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, у выніку чаго загінулі па меншай меры 86 чалавек[1].
Караблекрушэнне на рацэ Ква | |
---|---|
Краіна | |
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы | |
Месцазнаходжанне | |
Дата | 12 чэрвеня 2024 |
Колькасць загінулых |
|
Здарэнне адбылося каля 23:00 CAT (UTC +2:00), калі ў перагружанага судна, якое накіроўвалася з Мушы ў горад Лебіда[2][3], адмовіў рухавік. Праз гэта карабель урэзаўся ў бераг[4] (па іншай інфармацыі, у іншае судна[5]), пасля чаго затануў[6]. Разам з пасажырамі ён перавозіў мяшкі з цэментам, што і абумовіла перагруз[7].
На момант крушэння на судне знаходзіўся 271 чалавек. 86 загінулі, у тым ліку 21 дзіця. Астатнія альбо былі выратаваны[1], альбо самастойна даплылі да берага[8].
Прэзідэнт Фелікс Чысекеды запэўніў, што пацярпелыя атрымаюць дапамогу і будзе праведзена расследаванне прычын здарэння[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.