From Wikipedia, the free encyclopedia
Фелікс Антуан Чысекеды Чыломба (фр.: Félix Antoine Tshisekedi Tshilombo, нар. 13 чэрвеня 1963[1][2], Кіншаса) — палітычны дзеяч Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Старшыня «Саюзу за дэмакратыю і сацыяльны прагрэс» — найстарэйшай і найбуйнейшай апазіцыйнай партыі ў краіне[4]. Прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга з 24 студзеня 2019 года.
Фелікс Чысекеды | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Félix Antoine Tshisekedi Tshilombo | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Жазеф Кабіла | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Étienne Tshisekedi[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сірыл Рамафоса | ||||||
Пераемнік | Макі Сал | ||||||
Нараджэнне |
13 чэрвеня 1963[1][2] (61 год) |
||||||
Бацька | Étienne Tshisekedi[d][3] | ||||||
Маці | Marthe Kasalu[d] | ||||||
Жонка | Nyakeru Tshisekedi Denise[d] | ||||||
Веравызнанне | пяцідзясятніцтва | ||||||
Партыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | presidence.cd | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Кіншасе 13 чэрвеня 1963 года. У Фелікса было камфортнае жыццё ў сталіцы. Калі яго бацька Эцьен Чысекеды стварыў апазіцыйную шматгадоваму кіраўніку краіны Мабуту партыю «Саюз за дэмакратыю і сацыяльны прагрэс» у пачатку 1980-х гадоў, Фелікс далучыўся да бацькі-дысідэнту.
У 1985 годзе Мабуту даў яму, яго маці і братам дазвол пакінуць іх малую радзіму, вёску ў рэгіёне Касаі. Ён з’ехаў жыць у Брусэль, дзе працаваў на выпадковых падзаробках, атрымліваў асалоду ад начнога жыцця і стаў актывістам СДСП[5].
У канцы 2008 года быў прызначаны Нацыянальным сакратаром СДСП па знешніх сувязях.
У лістападзе 2011 года атрымаў месца ў Нацыянальнай асамблеі ад горада Мбужы-Маі. Тым не менш, не заняў яго, заявіўшы, што «не можа быць і гаворкі пра тое, каб сядзець ва ўстановах, якія з’яўляюцца вынікам фальсіфікаваных выбараў». Яго мандат неўзабаве быў прызнаны несапраўдным за «абсентэізм».
У маі 2013 года адмовіўся ад пасады дакладчыка ў Незалежнай нацыянальнай выбарчай камісіі (ННВК), сказаўшы: «Я не хачу ставіць сваю палітычную кар’еру ў дужкі» (артыкул 17 ННВК выключае членства для тых, хто з’яўляецца членам палітычнай арганізацыі).
У кастрычніку 2016 года стаў намеснікам генеральнага сакратара СДСП[6].
31 сакавіка 2018 года быў абраны кіраўніком СДСП пасля смерці свайго бацькі, заснавальніка партыі Эцьена Чысекеды 1 лютага 2017 года[7]. У той жа дзень быў абраны кандыдатам у прэзідэнты ад СДСП на ўсеагульных выбарах, прызначаных на снежань 2018 года. На гэтых выбарах атрымаў перамогу, набраўшы 38,57 % галасоў[8].
Канстытуцыйны суд ДРК зацвердзіў вынікі прэзідэнцкіх выбараў, і 4 студзеня 2019 года Чысекеды афіцыйна ўступіў на пасаду прэзідэнта[9].
6 лютага 2021 года ўступіў на пасаду старшыні Афрыканскага саюза, змяніўшы Сірыла Рамафоса. 5 лютага 2022 года гэтая пасада перададзена Макі Сал.
Пераабраны прэзідэнтам краіны на выбарах 2023 года[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.