From Wikipedia, the free encyclopedia
Валяр’я́н ле́кавы[3] (Valeriana officinalis) — від раслін роду валяр’ян (Valeriana) падсямейства валяр’янавыя (Valerianoideae). У медыцынскіх мэтах выкарыстоўваюць карэнішча і карані расліны. Ужываецца ў якасці седатыўнага лекавага сродку і як спазмалітык (у дачыненні да гладкай мускулатуры органаў страўнікава-кішачнага тракту (СКТ) і мочавыдзяляльнай сістэмы). Валодае таксама жаўцягонным дзеяннем, павялічвае сакрэцыю СКТ, пашырае каранарныя сасуды .
Валяр’ян лекавы | |||||||||||||||||
Суквецце | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Valeriana officinalis L. (1753) | |||||||||||||||||
|
Валяр’ян лекавы, аўрыян, валерыана, валяр’ян[4][5], дуброўка, валяр’яна, капроўнік, капроўнік лесавы, валяр’янка, рута, грудоўка[6][7].
Валяр’ян лекавы — шматгадовая травяністая расліна, дасягае ў вышыню 1,5 (1,2—1,8[8]) м.
Карэнішча — кароткае, тоўстае (даўжынёй да 4 см, таўшчынёй да 3 см), з друзлым асяродкам, часта полае, з папярочнымі перагародкамі. Ад карэнішча адыходзяць з усіх бакоў шматлікія тонкія даданыя карані, часам падземныя парасткі — сталоны. Карані часта аддзеленыя ад карэнішча, гладкія, ломкія, таўшчынёй да 3 см, даўжынёй да 10-12 см. Колер карэнішча і каранёў звонку — жаўтлява-карычневы, на зломе — ад жаўтлявага да карычневага. Пах моцны, духмяны. Смак воднай вытрымкі рэзкі, саладкавата-гаркаваты.
Сцябло — прамастаячае, дудчатае, бароздавае, бліжэй да суквецця разгалінаванае. На адным кусце развіваецца некалькі сцёблаў[8].
Лісце: ніжняе і сярэдняе — доўгачаранковае, верхняе — сядзячае, супраціўнае, часам чарговае або сабранае па тры-чатыры ў кальчакі , перыстарассечанае.
Кветкі — духмяныя, дробныя, да 4 мм у дыяметры, абодваполыя, з падвойным калякветнікам, белыя, бледна-фіялетавыя ці ружаватыя, сабраны ў буйныя верхавінныя і пазушныя шчытковападобныя або мяцельчатыя галінастыя суквецці. Вяночак варонкападобны, з пяцілопасцевым выгібам. Тычынак тры. Цвіце з другога года жыцця амаль усё лета[8].
Пылковае зерне трохбораздавае, шарападобна-пляскатай формы. Даўжыня палярнай восі 37,4-46,2 мкм, экватарыяльны дыяметр 41,8-50,6 мкм (без шыпоў). У абрысе з полюса круглява-трохкутныя, з экватара — шырокаэліптычныя. Разоры шырынёй 8-12 мкм, кароткія, краі няроўныя, канцы прытуплены; мембрана разор пакрыта нераўнамерна крупчастай скульптурай. Шырыня мезакольпіума 30,8-39,6 мкм, дыяметр апакольпіума 12-18 мкм. Экзіна таўшчынёй да 3 мкм (без шыпоў), стрыжаньковы пласт бачны. Скульптура шыпаватая, шыпы з шырокай падставай, адцягненымі і тонказавостранымі канцамі вышынёй да 1,5 мкм. Дыяметр падставы шыпоў 1-1,2 мкм, адлегласць паміж імі 1-4 мкм. Тэкстура крупчастая. Пылок жоўтага колеру[8].
Формула кветкі: [9].
Плод — сямянка, спее ў жніўні — верасні. Вага тысячы насенін (пладоў) 0,4—0,5 г[10].
Радзімай з’яўляецца Міжземнамор’е. Распаўсюджаная ва ўмеранай і субтрапічнай зонах, у тым ліку практычна на ўсёй еўрапейскай частцы Расіі.
Расце на забалочаных і нізінных лугах, на травяных і тарфяных балотах, па берагах рэк, азёр і канаў, у забалочаных лясах, сярод зараснікаў кустоў, на палянах і ўзлесках. Уведзены ў культуру, і патрэба ў валяр’яне лекавым як лекавай сыравіне задавальняецца за кошт вырошчвання гэтай расліны на плантацыях[11].
Прэпараты з яго каранёў і карэнішча дзейнічаюць на арганізм шматбакова: як агульназаспакаяльны, сасударасшыральны сродак, рэгулююць дзейнасць сэрца, паляпшаюць кровазабеспячэнне сардэчнай мышцы, расшыраюць бронхі. Акрамя таго, валяр’ян супакойвае, узмацняе страўнікавую сакрэцыю і жоўцевыдзяленне. Ужываецца як заспакаяльны сродак для паляпшэння дзейнасці сэрца пры нервовым узбуджэнні, бяссонніцы, галаўным болі, а таксама пры неўрозах сэрца, якія суправаджаюцца сэрцабіццем, пры неўрозах страўніка з болямі спазматычнага характару, запорамі, уздуццем кішэчніка, а таксама пры клімактэрычных расстройствах. Эфектыўнасць валяр’яну больш высокая, калі яго ўжываюць сістэматычна і працяглы час[12].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.