From Wikipedia, the free encyclopedia
Капенгагенскі мір (дацк.: Freden i København) — мірны дагавор паміж Даніяй і Швецыяй заключаны 27 мая (6 чэрвеня) 1660 года ў Капенгагене. З падпісаннем Аліўскага міру і Капенгагенскага міру завяршылася Паўночная вайна 1655—1660. Гэты дагавор быў параўнальна невялікім дадаткам да Роскільскага міру, які ўсталяваў межы Даніі, Швецыі і Нарвегіі, якія амаль без змен захаваліся да нашых дзён. У дадатак да дагавора ў Роскіле, Даніі вярталася частка яе тэрыторыі — востраў Борнхальм у Балтыйскім моры і паўночная вобласць Трондэлаг. Акрамя таго, было скасавана палажэнне аб недапушчэнні ў Балтыйскае мора суднаў небалтыйскіх дзяржаў.
Капенгагенскі мір | |
---|---|
Дата падпісання | 27 мая 1660 |
Месца падпісання | |
Бакі | Данія-Нарвегія, Шведская імперыя |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.