Remove ads
літургічнае аблачэнне ў заходніх літургічных абрадах, мае форму шырокага плата, які пакрывае плечы і замацоўваецца спераду стужкай або шп From Wikipedia, the free encyclopedia
Ка́па[1] — літургічнае аблачэнне ў заходніх літургічных абрадах, мае форму шырокага плата, які пакрывае плечы і замацоўваецца спераду стужкай або шпількай. Нагадвае плашч-накідку, якую насілі падчас дажджу. Капа прыкладна з VI ст. выкарыстоўвалася святарамі як верхняе аблачэнне ў тых выпадках, калі не апранаўся арнат, г.зн. у асноўным у час свяшчэннадзеянняў, якія праводзіліся па-за храмам. Пачынаючы з Сярэднявечча да цяперашняга часу святар апранаецца ў капу для правядзення працэсій і некаторых іншых абрадаў. Капу мелі права насіць пеўчыя ў час святочных біскупскіх цырымоній. У Сярэднявечча была вядома т. зв. чорная капа — цырыманіянальная накідка са шчыльнай чорнай тканіны, выкарыстоўвалася манахамі на вялікія святы падчас малітвы ў хоры. Да нядаўняга часу біскупы і ганаровыя прэлаты ў час урачыстых цырымоній насілі т.зв. вялікую капу, пурпуровага колеру ў кардыналаў і малінавую — ва ўсіх астатніх. Пурпуровы Папскі мантум амаль нічым не адрозніваецца ад вялікай капы, за выключэннем большай сваёй шырыні, і з’яўляецца яе мадыфікацыяй.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.