From Wikipedia, the free encyclopedia
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі была створана ў 1999 г. Устаноўчы сход адбыўся 11 лютага 1999 г. Першым Старшынёй Канферэнцыі быў абраны кардынал Казімір Свёнтэк. З 14 красавіка 2021 года Канферэнцыю ўзначальвае Алег Буткевіч, Біскуп Віцебскі[1].
Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла" Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі займаецца падрыхтоўкай літургічных тэкстаў і рэлігійнай літаратуры на беларускай мове.
Яе папярэдніцай была створаная ў 1992 годзе «Камісія па перакладзе літургічных тэкстаў і рэлігійнай літаратуры», у склад якой увайшлі 4 святары (У. Завальнюк, А. Дзям'янка, В. Жыльветра, М. Сапель) і 5 свецкіх асобаў (І. Жарнасек, А. Жлутка, Х. Лялько, А. Новікава, М. Чапля). Старшынёй быў прызначаны кс. У. Завальнюк. Дэкрэт аб скліканні быў падпісаны арцыбіскупам Казімірам Свёнткам 5.7.1992 г. У выніку працы Камісіі былі здзейсненыя пераклады літургічных і біблійных тэкстаў, неабходныя ў той час для выкарыстання ў Літургіі і ў рэлігійнай літаратуры.
5.5.1995, беручы пад увагу пастанову Святарскай рады Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, кардынал Казімір Свёнтак наноў склікаў Камісію, якая атрымала назву «Мітрапалітальнай камісіі па тлумачэнні літургічных тэкстаў і рэлігійнай літаратуры». У склад гэтай Камісіі ўвайшлі Антоній Дзям’янка (тады яшчэ проста ксёндз, а не біскуп), кс. В. Жыльветра, кс. Ф. Кісель, кс. Т. Крыштопік, кс. М. Сапель, І. Жарнасек, А. Жлутка, Х. Лялько, А. Новікава, а таксама, у якасці кансультанта айцец Сяргей Гаек MIC. З 1999 у працы Камісіі дапамагала М. Пашук, а пазней таксама М. Гракаў і А. Кузьміч. Рашэннем ККББ ад 1.2.2000 старшынёй Камісіі быў прызначаны кс. М. Сапель.
У гэты перыяд праца Камісіі пераважна была сканцэнтравана на падрыхтоўцы перакладу «Рымскага Імшала для дыяцэзій на Беларусі». Гэтая праца была працяглай і складанай, бо не існавала распрацаванай тэрміналогіі. Здаралася, што неаднойчы Канферэнцыя Біскупаў, якая сачыла за працай, прымала канчатковае рашэнне ў спрэчных пытаннях. Калі праца набліжалася да завяршэння, Апостальская Сталіца (у 2000) абвясціла трэцяе ўзорнае выданне «Рымскага Імшала». У сувязі з гэтым было прынята рашэнне Канферэнцыяй Біскупаў, што Імшал на беларускай мове павінен быць зроблены паводле новага ўзорнага выдання.
У 2002 адбыліся персанальныя змены ў Камісіі. Дэкрэтам ад 13 красавіка 2002 года да працы ў Камісіі былі прызначаны кс. М. Сапель, кс. Ф. Кісель, кс. І. Лашук, кс. Ян Крэміс, а. А. Куляха, А. Жлутка, М. Пашук, М. Гракаў, Х. Лялько, А. Новікава. Мэты і заданні Камісіі засталіся ранейшыя. Аднак пільнай патрэбай Касцёла стала стварэнне Лекцыянарыя на беларускай мове, паколькі былі неабходныя тэксты для св. Імшы, якая трансліравалася па радыё з архікатэдральнага касцёла ў Мінску. Спробы перакладу Лекцыянарыя былі ўжо ў 1997. Тады над гэтым працавалі А. Бяляцкі і А. Жлутка. Цяпер гэтае заданне было даручана А. Кузьмічу і М. Пашук. Куратарам працы спачатку быў кс. І. Лашук, а затым кс. Ян Крэміс.
Пасля заканчэння працы над перакладам Імшала некаторыя сябры Камісіі, у тым ліку і старшыня, у сувязі з іншымі абавязкамі папрасілі аб звальненні са складу Камісіі. Дэкрэтам Старшыні Канферэнцыі Біскупаў у верасні 2004 Камісія была рэарганізавана ў «Мітрапалітальную камісію па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла», а ў снежні таго ж года рашэннем ККББ атрымала статус «Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла» Літургічнай камісіі пры ККББ. Быў скліканы наступны склад Секцыі: кс. Ян Крэміс (старшыня), кс. І. Лашук, кс. Ф. Кісель, кс. Ян Кучынскі, а. А. Куляха, М. Пашук, М. Барткова, А. Жлутка, А. Кузьміч. У кастрычніку 2007 ў склад Секцыі замест А. Жлуткі была ўключана А. Сухоцкая. Склад Секцыі падабраны з улікам адпаведнай адукацыі, вопыту працы і ўдзелу прадстаўнікоў паасобных дыяцэзій. У дзейнасці Секцыі ў залежнасці ад роду працы і патрэбы прымаюць удзел кансультанты.
З 1992 па 2004 гады Камісіяй было здзейснена шмат перакладаў літургічных і біблійных тэкстаў, распрацавана пэўная тэрміналогія. Да гэтага перыяду адносяцца адрыхтоўка і выданне «Рымскага Імшала для дыяцэзій на Беларусі», малітоўніка «Ойча наш», катэхізіса «Падрыхтоўка да канфірмацыі», «Малітвы вернікаў», «Парадку хросту», дакументаў Яна Паўла ІІ і г.д.
«Дакументы Другога Ватыканскага Сабору» былі перакладзены Секцыяй на беларускую мову па ініцыятыве і падтрымцы Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. 11 верасня 2008 Канферэнцыя Біскупаў адобрыла выданне дакументаў Сабору на беларускай мове. 14 лютага 2009 падчас XVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу «Кнігі Беларусі — 2009» адбылася ўрачыстая прэзентацыя перакладу саборных дакументаў. Таксама прэзентацыі дакументаў адбыліся ў кожнай дыяцэзіі. Кнігі «Дакументаў Другога Ватыканскага Сабору» былі перададзеныя ад імя Мітрапаліта для бібліятэк духоўных семінарый, а таксама ўсіх раённых і абласных бібліятэк.
Праца над падрыхтоўкай «Імшальнага лекцыянарыя» распачалася ў 2002. Пераклад быў здзейснены паводле прадпісанняў Касцёла з арыгінальных моў з улікам лацінскага тэксту Новай Вульгаты. Пераклад быў параўнаны з іншымі сучаснымі перакладамі і стылістычна апрацаваны. Пачаткова «Лекцыянарый» быў выдадзены ў форме 16 сшыткаў (якія выходзілі па ходу працы), а пазней у форме 6 кніг у цвёрдай вокладцы.
За перыяд працы Секцыі з 2004 па 2009 былі перакладзены і зацверджаны адпаведнай касцёльнай уладай, г. зн. Канферэнцыяй Біскупаў або Апостальскай Сталіцай, наступныя кнігі:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.