From Wikipedia, the free encyclopedia
Канстанцін XI (XII) Палеалог (Дра́гаш або Дра́гас; грэч. Κωνσταντίνος ΙΑ' Παλαιολόγος, Δραγάσης; 8 лютага 1404 — 29 мая 1453, Канстанцінопаль) — апошні візантыйскі імператар, кіруючы ў 1449—1453. Загінуў падчас захопу Канстанцінопаля туркамі.
Канстанцін XI (XII) Палеалог | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Κωνσταντίνος ΙΑ' Παλαιολόγος | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Феадор II Палеалог | ||||||
Пераемнік | Фама Палеалог | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іаан VIII | ||||||
Пераемнік | Султан Мехмед II | ||||||
29 мая 1453 г. султан Мехмед II захапіў Канстанцінопаль. | |||||||
Нараджэнне |
9 лютага 1404[1] ці 8 лютага 1405[2] |
||||||
Смерць |
29 мая 1453[1][2][…] |
||||||
Род | Палеалогі | ||||||
Бацька | Мануіл II Палеалог[3] | ||||||
Маці | Алена Драгаш[d] | ||||||
Жонка | Мадалена Тока, Caterina Gattilusio[d], Мадалена Тока[4] і Caterina Gattilusio[d][4] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Канстанцін быў сынам Мануіла II, восьмым з дзесяці дзяцей Мануіла II і Алены Драгаш, дачкі сербскага князя Канстанціна Драгаша. Па візантыйскай традыцыі, якая дазваляла прымаць прозвішча па матчынай лініі, у выпадку калі яна дастаткова прэстыжная, Канстанцін аддаў перавагу звацца прозвішчам маці — Драгаш. Большую частку дзяцінства ён правёў у Канстанцінопалі, пад апекай сваіх бацькоў.
Да свайго ўзыходжання на прастол, Канстанцін набыў сабе павагу рамеяў як храбры дэспат Марэі (сярэднявечная назва Пелапанеса). Ён не адрозніваўся адукацыяй, аддаючы перавагу вайсковым практыкаванням, быў запальчывы, але меў цвярозы розум і дар пераконваць слухачоў. У перыяд адлучкі свайго старэйшага брата ў Італію Канстанцін быў кіраўніком Канстанцінопаля з 1437 па 1439.
Калі памёр Іаан VIII Палеалог, Канстанцін знаходзіўся ў Містры. Яго малодшы брат, Дзімітрый першым прыбыў у Канстанцінопаль у надзеі, што імператарскі трон дастанецца яму, але яго ніхто не падтрымаў. Сам Канстанцін быў абвешчаны імператарам напачатку студзеня ў Містры. У сакавіку 1449 года ён прыбыў у сталіцу і прыняў уладу. Насуперак традыцыі Канстанцін не быў каранаваны патрыярхам[5]. Наступныя гады ён займаўся тым, што рыхтаваў горад да абароны на выпадак аблогі, у барацьбе з туркамі шукаў дапамогі і саюза на захадзе і спрабаваў прымірыць царкоўныя смуты, выкліканыя уніяй з каталікамі. Ва ўсім гэтым ён атрымаў поспех толькі часткова, але большага ў яго становішчы цяжка было чакаць.
У 1452 годзе скарыстаўшыся вайной асманскага султана Мехмеда II у Азіі, Канстанцін запатрабаваў ад яго павелічэння грашовага ўнёску за догляд асманскага прынца Урхана, які жыў у Канстанцінопалі, які мог, пры аказіі, стаць небяспечным прэтэндэнтам на султанскі прастол. Мехмед не толькі адказаў адмовай на гэта патрабаванне, але і ўвогуле спыніў выплату ўнёску і пачаў вайну з ім. Канстанціну не ўдалося дамагчыся своечасовай дапамогі ад заходніх дзяржаў. Зварот да Папы Мікалаю V прывяло толькі да аднаўлення пытання аб уніі. Асабіста нічога не маючы супраць яе, Канстанцін дазволіў дасланаму Папам кардыналу адслужыць абедню ў Сафійскім саборы, у прысутнасці двара, сената і вышэйшага духавенства. Гэта выклікала сярод мас, якія былі ўзбуджаны варожым да уніі манаствам, вялікую абуранасць, што знайшло адлюстраванне ў заяве мегадукі Лукі Натараса аб тым, што ён гатовы бачыць Канстанцінопаль «хутчэй пад уладай чалмы, чым пад уладай тыяры». Ваенная дапамога, якую мог аказаць Папа, апынулася запазнелай.
5 красавіка 1453 года пачалася аблога Канстанцінопаля войскамі султана Мехмеда II, якая ставіла мэта захоп горада. Султан прапанаваў Канстанціну ў абмен на здачу горада захаваць яму жыццё і пакінуць у яго ва ўладзе ў Містры, але ён адказаў адмовай. Наступныя два месяцы ішлі баі паміж візантыйскімі і турэцкімі войскамі. 29 мая 1453 года ў горад уварваліся войскі султана; апошнімі захаванымі ў гісторыі словы імператара былі: «Горад паў, а я яшчэ жывы»[6], пасля чаго, сарваўшы з сябе знакі імператарскай годнасці, Канстанцін кінуўся ў бой як просты воін і быў забіты. Дакладных звестак пра лёс яго рэштак няма; у грэчаскім асяроддзі існуе шэраг легенд на гэты конт, адна з якіх сцвярджае, што ён быў пахаваны ў храме Святой Феадосіі, дзе напярэдадні ўначы ён маліўся разам з Патрыярхам.[7]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.