беларускі і расійскі артыст балета і балетмайстар From Wikipedia, the free encyclopedia
Канстанцін Аляксандравіч Му́лер (руск.: Константин Александрович Муллер; 5 ліпеня 1905, Санкт-Пецярбург — 15 красавіка 1993, Масква, Расія) — савецкі артыст балета, балетмайстар , балетны педагог . Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1956).
Канстанцін Аляксандравіч Мулер | |
---|---|
руск.: Константин Александрович Муллер | |
Дата нараджэння | 5 ліпеня 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 красавіка 1993 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | балетмайстар, артыст балета |
Тэатр | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Скончыў у 1926 годзе Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча. У 1926—1946 (з перапынкам) і 1960—1973 гадах працаваў у розных тэатрах, у тым ліку ў 1931—1937 гадах у Вялікім тэатры ў Маскве. У 1937—1941 гадах саліст і балетмайстар, у 1946—1960 гадах галоўны балетмайстар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
У 1960—1963 гадах балетмайстар тэатраў Казані, Данецка, Львова, Кішынёва. У 1963—1971 гадах балетмайстар Варонежскага тэатра оперы і балета. Займаўся педагагічнай дзейнасцю. Памёр 15 красавіка 1993 года ў Маскве.
На беларускай сцэне з вялікай эмацыянальнасцю выканаў партыі Зігфрыда («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Вацлава («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Базіля («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Раба («Карсар » А. Адана).
Як балетмайстра яго вылучалі музыкальнасць, імкненне да драматычнай апраўданасці харэаграфічнага вырашэння, што найбольш рэалізавана ў беларускіх балетах «Князь-возера» В. Залатарова (1949, Дзяржаўная прэмія Беларусі 1950), «Салавей» М. Крошнера (1950), «Падстаўная нявеста» Г. Вагнера (1958); у класічным і сучасным рэпертуары: «Марная засцярога » П. Л. Гертэля (1938 і 1959), «Дон Кіхот» (1941, 1946), «Лебядзінае возера» (1938), «Спячая прыгажуня » (1954), «Шчаўкунок» (1956) Чайкоўскага, «Канёк-Гарбунок » Ц. Пуні і «Бахчысарайскі фантан» (абодва 1949), «Доктар Айбаліт» І. Марозава (1951).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.