вёска ў Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Каму́на[1] (трансліт.: Kamuna, руск.: Коммуна) — вёска ў Любанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Камунараўскага сельсавета.
Вёска
Камуна
|
Перад Вялікай Айчыннай вайне ў вёсцы жыло 690 жыхароў у 210 дварах[2].
17 ліпеня 1941 года вёска Камуна была амаль поўнасцю спалена фашыстамі. З 210 дамоў засталіся толькі два, астатнія былі знішчаны, 2 чалавекі былі забіты[2]. У памяць пра гэта ў вёсцы ўсталяваны памятны знак[3].
У 1933 годзе ў Камуну прыязджаў у творчую камандзіроўку Янка Купала. Убачанае ў вёсцы натхніла паэта на стварэнне паэмы пра камунараў «Над ракой Арэсай»[4].
У вёсцы спрабуюць вярнуць амаль страчаны абрад Русалле[5].
У камуне дзейнічае Музей гісторыі меліярацыі, які з'яўляецца філіялам Любанскага дзяржаўнага музея народнай славы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.