пасада ў Вялікім Княстве Літоўскім From Wikipedia, the free encyclopedia
Каморнік — геадэзіст-землеўпарадчык у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI—XVII стст., член падкаморскага суда. Прызначаўся падкаморым і замяшчаў яго пры вырашэнні спрэчак на месцы. Займаўся вымярэннем і здымкай мясцовасці (межаў, маёнткаў і г.д.) у якасці судовага выканаўцы, а таксама асабіста за кошт зацікаўленага боку. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі заменены інстытутам землямераў, канчаткова знік у 1840 годзе пасля скасавання межавых судоў і спынення дзейнасці Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года.
Каморнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.