From Wikipedia, the free encyclopedia
Каменсалізм (лац.: con mensa — літаральна «каля стала», «за адным сталом») — узаемаадносіны паміж індывідамі ці групамі розных відаў, якія суіснуюць без канфліктаў і без узаемадапамогі (напрыклад, Lepisma saccharina і чалавек).
У залежнасці ад характару ўзаемаадносін відаў-каменсалаў вылучаюць тры формы:
Прыкладам каменсалізму могуць служыць бабовыя (напрыклад, канюшына) і трава, якія сумесна растуць на глебах, бедных даступнымі злучэннямі азоту, але багатых злучэннямі калію і фосфару. Пры гэтым калі збажыну не падаўляе бабовае, то яна ў сваю чаргу забяспечвае яго дадатковай колькасцю даступнага азоту. Але падобныя ўзаемаадносіны могуць працягвацца толькі да тых часоў, пакуль глеба бедная азотам і травы не могуць моцна разрастацца. Калі ж у выніку росту бабовых і актыўнай працы азотфіксуючых цыбульковых бактэрый у глебе назапашваецца дастатковая колькасць даступных для раслін злучэнняў азоту, гэты тып узаемаадносін мяняецца канкурэнцыяй. Вынікам яе, як правіла, з’яўляецца поўнае ці частковае выцясненне менш канкурэнтаздольных бабовых з фітацэнозу.
Іншы варыянт каменсалізму: аднабаковая дапамога расліны-«няні» іншай расліне. Так, бяроза ці алешына могуць быць няняй для елі: яны абараняюць маладыя елкі ад простых сонечных прамянёў, без чаго на адкрытым месцы елка вырасці не можа, а таксама абараняюць усходы маладых ялінак ад выціскання іх з глебы марозам. Такі тып узаемаадносін характэрны толькі для маладых раслін елкі. Як правіла, пры дасягненні елкай пэўнага ўзросту яна пачынае паводзіць сябе як вельмі моцны канкурэнт і душыць сваіх нянь.
У падобных адносінах існуюць хмызнякі з сямействаў Ясноткавыя і Астравыя і паўднёва-амерыканскія кактусы. Маючы асаблівы тыпам фотасінтэзу (САМ-метабалізм), які адбываецца днём пры зачыненых вусцейках, маладыя кактусы моцна пераграваюцца і церпяць ад простага сонечнага святла. Таму яны могуць развівацца толькі ў ценю пад абаронай засухаўстойлівых хмызнякоў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.