вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ка́менка[1] (трансліт.: Kamienka, руск.: Каменка) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Пальмінскага сельсавета. За 12 км на паўднёвы ўсход ад Гарадка, 1 км ад чыгуначнай станцыі Залучча на лініі Віцебск — Невель, 26 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На ўсходзе працякае рака Зачэрнаўская, якая ўпадае ў возера Сосна. У заходнім напрамку праходзіць чыгунка. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Віцебск — Невель.
Вёска
Каменка
|
У 1866 годзе 3 аднайменныя засценкі ў Лосвідскай воласці Віцебскага павета. У канцы 19 — пачтаку 20 стагоддзя 2 аднайменныя фальваркі ў Храповіцкай воласці Віцебскага павета і губерні. Адносілася да Храповіцкага праваслаўнага прыхода. Першы належаў мешчаніну Азолу, 12 жыхароў, 31 дзесяціна зямлі, 20 дзесяцін лесу; другі — уласнасць двараніна Карніловіча, 9 жыхароў. У 1924 годзе вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Шніцінскім сельсавеце Лосвідскага раёна Віцебскай акругі, з 29 кастрычніка 1924 года ў Кузняцоўскім, 21 жніўня 1925 года ў Кабішчанскім сельсаветах. З 26 сакавіка 1927 года ў Віцебскім раёне Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другой сусветнай вайне з фрноту не вярнуліся 2 жыхары. Да 10 мая 1958 года вёска ўваходзіла ў склад Прудніцкага сельсавета[2], да 26 сакавіка 1973 года — у склад Пальмінскага сельсавета[3], да 12 жніўня 1974 года — у склад Прудніцкага сельсавета[4]. У 2012 годзе ў складзе КУСП «Паўночны».
Археалагічны помнік — гарадзішча днепра-дзвінскай культуры
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.