From Wikipedia, the free encyclopedia
«КамАЗ» (акронім ад Камскі аўтамабільны завод) — расійская кампанія, вытворца дызельных грузавых аўтамабіляў і дызеляў. Таксама выпускае аўтобусы, трактары, камбайны і камплектуючыя. Асноўная вытворчасць размешчана ў горадзе Набярэжныя Чаўны.
КамАЗ | |
---|---|
Тып | commercial vehicle manufacturer[d], прадпрыемства, публічная кампанія і бізнес |
Лістынг на біржы | Маскоўская біржа[d][1] |
Заснаванне | 1969 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Расія: Набярэжныя Чаўны |
Адрас | |
Ключавыя постаці |
Сяргей Кагогін (генеральны дырэктар) |
Галіна | аўтамабільная прамысловасць |
Прадукцыя | грузавы аўтамабіль |
Уласны капітал |
|
Абарот |
|
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак |
|
Актывы |
|
Даччыныя кампаніі | Соллерс-Набярэжныя Чаўны |
Сайт |
kamaz.ru/en/ (англ.) kamaz.ru (руск.) |
«КАМАЗ» быў утвораны ў 1969 годзе як Камскі комплекс заводаў па вытворчасці велікагрузных аўтамабіляў (вытворчае аб’яднанне «КамАЗ»). Першы аўтамабіль сышоў з галоўнага зборачнага канвеера 16 лютага 1976 года[2].
Аснову прадукцыі КамАЗ складаюць серыйныя бартавыя аўтамабілі (КамАЗ-4308, КамАЗ-43118, КамАЗ-43253), седлавыя цягачы (КамАЗ-65116) і самазвалы (КамАЗ-43255, КамАЗ-65111, КамАЗ-6580)[3].
На заводзе вырабляліся легкавыя аўтамабілі ВАЗ-1111. Таксама КамАЗ вырабляе колавыя шасі для размяшчэння ракетных ўзбраенняў КамАЗ-7850, якія з’яўляюцца патэнцыйнай заменай для шасі МЗКЦ-79221 вытворчасці Мінскага завода колавых цягачоў[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.