Каліфарнійскі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт імя А. Гумбальта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каліфарнійскі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт імя А. Гумбальта (англ.: California State Polytechnic University, Humboldt) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Арката ў штаце Каліфорнія, ЗША.
Каліфарнійскі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт імя А. Гумбальта | |
---|---|
англ.: California State Polytechnic University, Humboldt | |
Арыгінальная назва | англ.: California State Polytechnic University, Humboldt |
Заснаваны | 1913 |
Тып | політэхнічны ўніверсітэт |
Студэнты | 6 612[1] і 5 285[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Арката, Каліфорнія, ЗША |
Сайт | humboldt.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
Гэта адзін з трох політэхнічных універсітэтаў у сістэме Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта і самая паўночная ўстанова гэтай універсітэцкай сістэмы. Галоўны кампус, размешчаны на схіле ўзгорка на ўскрайку прыбярэжнага лесу секвойі, мае цудоўны від на горад і акіян. Камус размешчаны на паўночным узбярэжжы Каліфорніі за 450 км на поўнач ад Сан-Францыска і за 1052 км на поўнач ад Лос-Анджэлеса, адрозніваецца сваёй прыроднай прыгажосцю. Гэта самы заходні ўніверсітэт у так званых сумежных Злучаных Штатах (гэта значыць за выключэннем Аляскі і Гаваяў). Універсітэт мае статус іспанамоўнай ўстановы. Ён прапануе 48 праграм атрымання ступені бакалаўра і 12 праграм атрымання ступені магістра і не прапануе праграм аспірантуры. Універсітэт, заснаваны як каледж у 1913 годзе, узяў назву акругі і прылеглага заліва, названых ў гонар вядомага вучонага Аляксандра фон Гумбальта.
Структура
- Каледж мастацтваў, гуманітарных і сацыяльных навук
- Каледж прыродных рэсурсаў і навук
- Каледж прафесійных студый
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.