былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Калі́нінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Тарасаўка.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Веткаўскага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Калініна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Дубаваложскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дубовы Лог. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Рудня-Споніцкага і Тарасаўскага сельсаветаў, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тарасаўка[1]. 8 красавіка 1957 года ў склад Сівінскага сельсавета Добрушскага раёна пералічаны 3 населеныя пункты (Дубовы Лог, Лявонцьева і Млынок)[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Веткаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Калінінскага сельсавета 6 населеных пунктаў[3]. У 1987 годзе скасаваны пасёлак Малая Тарасаўка[4]. 27 жніўня 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сівінскага сельсавета і частка скасаванага Барталамееўскага сельсавета. 11 жніўня 1993 года Калінінскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Веткаўскага гарсавета.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.