Remove ads
сяло ў Латвіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Калнцыемс (лат.: Kalnciems) — сяло (з 1991 г.) у Латвіі, у Елгаўскам раёне, рэгіён Земгале. Сяло і прылеглыя палі размясціліся ўздоўж левага берага ракі Ліелупе на працягу 12 км. У 1991-2010 гадах мела статус горада.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Калнцыемс як населены пункт пачаў стварацца ў канцы XIX стагоддзя, з адначасовым развіццём цаглянай прамысловасці. Прыкладна ў 1880 годзе прадпрымальнік Несцераў заснаваў завод, пазней атрымалы назву «Purmali». З 1934 па 1940 гг. побач з пасёлкам знаходзілася Калнцыемская катарга. Катаржнікі працавалі ў кар'ерах мясцовай каменяломні. У горадзе працуе Калнцыемскі камбінат будаўнічых матэрыялаў.
У 1949 годзе Калнцыемсу прысвоілі правы пасёлка гарадскога тыпу. Бягучы статут горада быў вызначаны Прэзідыўмам ЛР 14 лістапада 1991 г. Праз Калнцыемс праходзіць маршрут міжгароднага аўтобуса Рыга-Ліепая.
У 2005 годзе налічалася 2548 жыхароў. На 2000 год рускія складалі 46,8 % жыхароў, латышы — 39,8 %, беларусы — 5,8 %, палякі — 2,9 %, украінцы — 2,3 %, літоўцы — 1,1 %.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.