From Wikipedia, the free encyclopedia
Кабальці́н, кобальтавы блішчак — мінерал класа сульфідаў, сульфід кобальту і мыш’яку, CoAsS. Упершыню апісаны ў 1832 годзе[1].
Кабальцін | |
---|---|
Формула | CoAsS |
Прымесь | жалеза, нікель |
Сінгонія | рамбічная[1] |
Колер рысы | чорны |
Бляск | металічны |
Празрыстасць | непразрысты |
Цвёрдасць | 5,5 |
Спайнасць | дасканалая па {001} |
Злом | няроўны |
Шчыльнасць | 6,1—6,2 г/см³ |
Кабальцін на Вікісховішчы |
Утрымлівае да 34 % кобальту, прымесі жалеза (да 16 %, феракабальцін)[2]. Крышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі[1]. Утварае крышталі кубічнай і актаэдрычнай формы, зярністыя агрэгаты, украпіны, пражылкі. Непразрысты. Колер серабрыста-белы з ружаватым адценнем. Бляск металічны. Колер рысы чорны. Цвёрдасць 5,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 6,1—6,2[2] (6,33[1]) г/см³. Крохкі.
Сустракаецца ў гідратэрмальных жылах. Радовішчы ў Канадзе, Нарвегіі, Швецыі, Германіі, Аўстраліі, Марока, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, Інданезіі, Азербайджане, Расіі (Каўказ, Урал, Краснаярскі край), Замбіі, на востраве Куба[1].
Кабальцін — важная руда на кобальт.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.