Камуністычная партыя Літвы і Заходняй Беларусі (КПЛіЗБ) — партыйная арганізацыя, якая дзейнічала на акупіраванай нямецкімі войскамі тэрыторыі Літвы і Заходняй Беларусі ў 1918—1919 гг. Была часткай РКП(б) і працавала пад яе кіраўніцтвам.
Камуністычная партыя Літвы і Заходняй Беларусі |
---|
Створана ў кастрычніку 1918 на I з'ездзе, які прызнаў асноўнай задачай партыі выгнанне нямецкіх акупантаў, звяржэнне панавання буржуазіі і ўстанаўленне савецкай улады, прыняў Статут, выбраў ЦК (П. Эйдукявічус, Р. Піляр, С. Грыб, К. Керновіч, А. Бразджыёніс, А. Якшэвічус, у снежні 1918 кааптаваны В. Міцкевіч-Капсукас і З. Ангарэціс). I з'езд КПЛіЗБ назваў партыю Кампартыяй Літвы і Беларусі першай акупацыі (куды адносілася тэрыторыя, захопленая немцамі ў 1915 па лініі Дзвінск — Нарач — Крэва — Навагрудак — Баранавічы — Пінск, г.зн. да наступлення немцаў у лютым 1918). Ад I з'езда КПЛіЗБ бярэ пачатак Кампартыя Літвы. Пад кіраўніцтвам КПЛіЗБ праводзіліся стачкі і мітынгі працоўных у Вільні, Гродне, Коўне, Лідзе, Панявежы, Шаўлях і інш. У падполлі створаны органы савецкай улады. На пасяджэнні ЦК КПЛіЗБ 8 снежня 1918 у Вільні ўтвораны Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад Літвы, які 16 снежня 1918 выдаў Маніфест пра абвяшчэнне савецкай улады ў Літве і Заходняй Беларусі. 3 канца снежня 1918 ЦК КПЛіЗБ выдаваў газету «Камуніст» на рускай, літоўскай, польскай і яўрэйскай мовах. КПЛіЗБ правяла з'езд і 2 канферэнцыі. II канферэнцыя КПЛіЗБ выказалася за аб'яднанне Літоўскай ССР і БССР у адну Літоўска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку (Літбел). КПЛіЗБ аб'ядналася з Кампартыяй Беларусі ў адзіную Камуністычную партыю (бальшавікаў) Літвы і Беларусі.
Літаратура
- Камуністычная партыя Літвы і Заходняй Беларусі // ЭГБ у 6 т. Т. 4. Мн., 1997.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.