Джота — аўтаматычная міжпланетная станцыя ЕКА, мэта палёту якой быў пралёт каля ядра каметы Галея і яго вывучэнне. Касмічны апарат названы ў гонар мастака эпохі Адраджэння Джота дзі Бандонэ, які намаляваў на фрэсцы «Пакланенне вешчуноў» камету Галея[1].
Палёт
«Джота» быў запушчаны ракетай-носьбітам «Арыян-1» 2 ліпеня 1985 года. У ноч з 13 на 14 сакавіка 1986 года апарат прайшоў на адлегласці ў 596 км ад ядра каметы[2]. Для ўдакладнення траекторыі апарата былі выкарыстаныя звесткі АМС «Вега-1» і «Вега-2» у рамках міжнароднай праграмы «Лоцман»[3]. Праляцеўшы на такой блізкай адлегласці ад ядра каметы, «Джота» атрымаў пашкоджанні ад яе часціц, у прыватнасці выйшла са строю яго фотакамера.
Апарат знаходзіўся некаторы час у дэзактываваным стане. У красавіку 1990 года «Джота» быў вернуты ў рабочы стан, 2 ліпеня ён здзейсніў пралёт побач з Зямлёй і быў накіраваны на сустрэчу з каметай Грыга-Ск'елерупа, якая адбылася 10 ліпеня 1992 года. «Джота» праляцеў міма сваёй новай цэлі на адлегласці каля 200 кіламетраў, а затым 23 ліпеня 1992 года ён быў ізноў дэзактываваны[4][5].
У 1999 годзе ён здзейсніў другі пралёт каля Зямлі, але больш актываваны не быў.
Навуковыя прыборы
«Джота» нёс на борце наступныя прыборы[6]:
- Камера для атрымання каляровых выяў ядра каметы
- Мас-спектрометр нейтральных часціц
- Мас-спектрометр іонаў
- Аналізатары плазмы
- Мас-спектрометр пылу
- Фотапалярыметр
- Аналізатар часціц высокай энергіі
- Магнітометр
- Дэтэктар сутыкненняў з пылавымі часціцамі
Вынікі
Быў здзейснены пралёт на мінімальнай адлегласці ад ядра каметы і атрыманыя звесткі дазволілі ўдакладніць яго будову і хімічны састаў.
Паводле атрыманых з «Джота» звестак было вызначана, што ядро каметы Галея мае няправільную форму і памеры прыкладна 15х8х8 кіламетраў. Таксама звесткі дазволілі выказаць здагадку, што ядро пакрыта «пылавой карой», нечаканасцю апынуліся вельмі цёмны колер кары (альбеда 2—4 %, ніжэйшы за вугаль) і яе высокая тэмпература[3].
Зноскі
- Fact Sheet (англ.)(недаступная спасылка). ЕКА. Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2012. Праверана 6 кастрычніка 2016.
- Halley Flyby: 13 March 1986 (англ.). ЕКА. Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2011. Праверана 6 кастрычніка 2016.
- Штогоднік ВСЭ за 1987 год(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 6 кастрычніка 2016.
- Grigg-Skjellerup: the second comet encounter (англ.)(недаступная спасылка). ЕКА. Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2016.
- ФРГ. Сустрэча АМС "Джота" з каметай Грыга-Ск'елерупа(недаступная спасылка). Навіны касманаўтыкі. Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2012. Праверана 6 кастрычніка 2016.
- Штогоднік ВСЭ за 1986 год(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 6 кастрычніка 2016.
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.