Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зямля Саннікава — востраў-прывід у Паўночным Ледавітым акіяне, які нібыта бачылі некаторыя даследчыкі на поўнач ад Новасібірскіх астравоў.
Упершыню пра яго паведаміў у 1811 годзе здабываючы пясца на паўночных берагах Новасібірскіх астравоў прамысловец Якаў Саннікаў, дасведчаны палярны вандроўца, раней які адкрыў астравы Стаўбавы і Фадзееўскі. Ён выказаў меркаванне аб існаванні «шырокай зямлі» на поўнач ад вострава Кацельны. Па словах паляўнічага, над морам падымаліся «высокія каменныя горы».
У 1937 годзе савецкі ледакол «Садко» падчас свайго дрэйфу прайшоў каля мяркуемага вострава і з поўдня, і з усходу, і з поўначы, — але нічога, акрамя акіянскіх ільдоў, не знайшоў. Па просьбе акадэміка В. А. Обручава, у той жа раён былі пасланыя самалёты арктычнай авіяцыі. Аднак, нягледзячы на ўсе намаганні, і гэтыя пошукі далі адмоўны вынік: было ўстаноўлена, што Зямлі Саннікава не існуе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.