адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Зу́баўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Зубава.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Копыскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Копыскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Аршанскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Зубаўскага сельсавета 8 населеных пунктаў[1]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Якаўлевіцкага сельсавета (10 населеных пунктаў: Засценкі, Казловічы 1, Казловічы 2, Лешча, Люціны, Лямна, Магераўка, Раманоўка, вёска Якаўлевічы, пасёлак Якаўлевічы)[2]. 18 сакавіка 2014 года вёска Лешча перайменавана ў Малую Лешчу[3].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (7 населеных пунктаў) — 762 чалавекі[4], з іх 92,8 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 1,6 % — азербайджанцы, 0,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 1357 чалавек[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.